Галоўная

Галоўная Навіны

Вольга Худэнка – чэмпіёнка тэставых спаборніцтваў у Рыа-дэ-Жанейра!

Rio 2015 logo

4-6 верасня 2015 года ў Рыа-дэ-Жанейра (Бразілія), сталіцы ХХХІ летняй Алімпіяды, адбыліся тэставыя спаборніцтвы па веславанні на байдарках і каноэ. “Перадалімпійская тэст-рэгата” прайшла на вяслярным канале лагуны Радрыга дэ Фрэйтас.

Па выніках турніра магістрантка УА МДПУ імя І.П. Шамякіна Вольга Худэнка заваявала залаты медаль у байдарцы-адзінотцы на дыстанцыі 500м. 

rio-test-1

ВІНШУЕМ!  

Адкрытыя дэбаты “ВЫБІРАЙ.BY”

У Мазыры стартаваў раённы этап рэспубліканскага праекту моладзі “Адкрытыя дэбаты «Выбірай.by», які быў ініцыіраваны Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі. Мэта дэбатаў – даць магчымасць маладым людзям заявіць пра сваю жыццёвую пазіцыю, асэнсаваць ролю руху моладзі ў развіцці краіны, у фарміраванні новага светапогляду новага пакалення.

Дэбаты прайшлі 9 верасня на базе ДУА “Гімназія імя Я. Купалы”, дзе прынялі ўдзел 4 каманды: каманда “Гімназія імя Я. Купалы”, каманда “Мазырскі абласны ліцэй”, каманда “Мазырскі дзяржаўны прафесійны каледж” і каманда “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна”.

Падрабязней...

Выстава “Фарбы Палесся” ў Мазыры

10-09-19 верасня 2015 года ў выставачнай зале г. Мазыра адбылося адкрыццё ХХІІ выставы “Фарбы Палесся”, якую наведалі студэнты 4 курса 2 групы факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі.

Удзел у выставе прынялі 26 мастакоў і 2 фатографы. Гледачам была прадстаўлена работа дацэнта кафедры педагогікі і методык дашкольнай і пачатковай адукацыі Заброцкай В.С. «Подых восені».

Падрабязней...

Запрашаем прафесарска-выкладчыцкі склад універсітэта да ўдзелу ў конкурсе на стварэнне падручнікаў для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі

minobrМіністэрствам адукацыі аб’яўлены конкурс на стварэнне вучэбных дапаможнікаў для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. 

Мэтай правядзення конкурсу з’яўляецца стварэнне якасных вучэбных дапаможнікаў для ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі.

Парадак правядзення конкурсу, патрабаванні да канцэпцыі вучэбнага дапаможніка, крытэрыі ацэнкі яго раздзела размешчаны на партале Міністэрства адукацыі (edu.gov.by), Нацыянальным адукацыйным партале (www.adu.by) і апублікаваны ў “Настаўніцкай газеце”. 

Пералік вучэбных дапаможнікаў для ўдзелу ў конкурсе

Факультэт тэхналогіі сустракае першакурснікаў

Першы дзень навучальнага года для студэнтаў-першакурснікаў факультэта тэхналогіі быў цікавым і насычаным. Для іх была распрацавана праграма мерапрыемстваў, прысвечаных Дню ведаў.

Святкаванне пачалося з урачыстай лінейкі, пасля чаго, па добрай традыцыі, што склалася на факультэце, быў праведзены ўрачысты сход з удзелам кіраўніцтва, прафесарска-выкладчыцкага складу, куратараў акадэмічных груп.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя