Выстава “Фарбы Палесся” ў Мазыры
- Падрабязнасці
- Апублікавана 10.09.2015 17:20
9 верасня 2015 года ў выставачнай зале г. Мазыра адбылося адкрыццё ХХІІ выставы “Фарбы Палесся”, якую наведалі студэнты 4 курса 2 групы факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі.
Удзел у выставе прынялі 26 мастакоў і 2 фатографы. Гледачам была прадстаўлена работа дацэнта кафедры педагогікі і методык дашкольнай і пачатковай адукацыі Заброцкай В.С. «Подых восені».
Выстава атрымалася вельмі жывапіснай і шматбаковай. У выставачнай зале можна было ўбачыць работы розных жанраў, стыляў і тэхнікі: творы жывапісу, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
Вікторыя Корзун, старшыня студэнцкага самакіравання ўніверсітэта