За будучыню незалежнай Беларусі!
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 18.09.2015 18:32
Інтэрнет-акцыя “За будучыню незалежнай Беларусі!” 18 верасня 2015 года стартавала па ўсёй краіне. Прэзентацыя праекта адбылася ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце і стала сапраўднай пляцоўкай для дыскусій блогераў, фатографаў і студэнтаў. Тут жа правёў свайго роду майстар-клас адзін з самых моцных людзей планеты – беларус Кірыл Шымко. Гаварыў ён не аб сілавым спорце, а аб патрыятызме.
Памятаць некалькі простых хэштэгаў #маябеларусь і #мой выбар і знайсці час на тое, каб зрабіць добры фотаздымак, – усё, што патрэбна, каб стаць удзельнікам акцыі. Здымкі з хэштэгамі, што прамаўляюць, адразу трапляюць на старонкі сацыяльных сетак. Такім чынам актывісты БРСМ прапаноўваюць азнаёміць актыўных Інтэрнет-карыстальнікаў са знакавымі месцамі і дасягненнямі Беларусі.
Галоўная мэта інтэрнет-праекта “За будучыню незалежнай Беларусі!” – стварыць у Сусветным павуцінні тэматычнае інфармацыйнае поле, з дапамогай якога кожны здолее даведацца пра беларускія поспехі ў галіне сацыяльна-эканамічнага развіцця