“З дабром у руках”: валанцёрскі форум у Мазыры
- Падрабязнасці
- Апублікавана 14.09.2015 13:11
03–04 верасня 2015 г. у горадзе Мазыры паспяхова завяршыў сваю работу Першы валанцёрскі раённы форум “З дабром у руках”, які адбываўся на базе Мазырскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання Чырвонага Крыжа.
Галоўнай мэтай правядзення форума моладзі была кансалідацыя актыўных удзельнікаў валанцёрскай ініцыятывы горада Мазыра і Мазырскага раёна для далейшай паспяховай працы і больш якаснага супрацоўніцтва паміж рознымі валанцёрскімі групамі. На форуме прысутнічалі прадстаўнікі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, Мазырскага дзяржаўнага палітэхнічнага каледжа, Мазырскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа, ДУА “Сярэдняя школа №5 г. Мазыра”, прадстаўнікі Гомельскага абласнога валанцёрскага Савета – Сініцкая Ілона (старшыня савета), Латышаў Кірыл (член савета), студэнты 4 курса філалагічнага факультэта МДПУ імя І.П. Шамякіна.
На форуме адбыліся семінары, трэнінгі, адкрытыя дыялогі, у ходзе якіх адбыўся абмен вопытам валанцёраў устаноў адукацыі горада Мазыра і Мазырскага раёна. Вынікам форума стала фарміраванне Мазырскага раённага валанцёрскага Савета, які ў далейшым будзе займацца планаваннем сумеснай работы валанцёраў. У якасці старшыні была выбрана Сініцкая Ілона, студэнтка філалагічнага факультэта УА МДПУ імя І.П. Шамякіна
Стварэнне новага валанцёрскага аб’яднання станоўча паўплывае на далейшае развіццё валанцёрскага руху ў Мазырскім раёне!