Мазыр – горад старажытны, горад малады!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 20.09.2015 19:36
19 верасня 2015 года горад Мазыр адзначаў юбілей – 860-ы Дзень нараджэння.
Паводле традыцыі, урачыстасці пачаліся на галоўнай плошчы горада шэсцем святочных калон. Больш за 200 супрацоўнікаў і выкладчыкаў, адміністрацыя УА МДПУ імя І.П. Шамякіна прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці свята. У складзе калон ішло больш 350 студэнтаў усіх факультэтаў нашага ўніверсітэта.
На вялікім і памятным свяце прысутнічалі кіраўнікі – старшыня Мазырскага раённага выканаўчага камітэта Яўген Буніслававіч Адаменка, які павіншаваў гасцей і мазыран са святам; старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Аляксандравіч Гвоздь; член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Мікалаеўна Кралевіч; дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргей Міхайлавіч Канопліч; дэлегацыя гарадоў Оўруч, Корсунь-Шаўчэнкаўскі (Украіна), Хойніцэ (Польшча).
860 гадоў… Мазыр – горада старажытны, горад малады. А Дзень нараджэння – дзень, які аб’ядноўвае яго жыхароў, патрыётаў свайго роднага краю.