Галоўная

Галоўная Навіны

Студэнты ўніверсітэта - у Год моладзі!

09-09-12015 год Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб’яўлены Годам моладзі – гэта значыць, што дзяржава робіць стаўку на моладзь, давярае моладзі, а граматная палітыка з клопатам пра моладзь з’яўляецца стратэгіяй дзяржавы.

Работа з моладзю шматгранная і рознабаковая. Адным з прыярытэтных накірункаў з’яўляецца стварэнне ўмоў для фарміравання рознабакова развітай, маральна выхаванай, творчай асобы, развіццё ініцыятыў, жанраў і відаў мастацкай творчасці студэнтаў.

Неабходна адзначыць, што студэнты ўніверсітэта праяўляюць свае таленты не толькі ў навуковай, спартыўнай, але і ў творчай дзейнасці, прымаючы актыўны ўдзел у фестывалях, конкурсах і культурна-масавых мерапрыемствах рознага ўзроўню.

Падрабязней...

Ушаноўваем працавітасць і талент!

   Адным з асноўных фарміраванняў, якія сістэматычна цэнтралізавана аказваюць падтрымку адоранай моладзі, з’яўляецца Спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 студзеня 1996 года №19 з мэтай фінансавання праграм і мерапрыемстваў, накіраваных на стымуляванне інтэлектуальна-творчай дзейнасці моладзі ў галіне адукацыі і навукі.

    1 верасня 2015 г. на ўрачыстай лінейцы ва ўніверсітэце адбылося ўручэнне пасведчанняў Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. 

Падрабязней...

Віншуем з заваяваннем ліцэнзій на ўдзел у Алімпійскіх гульнях!

a-gr-2015

З 30 жніўня па 6 верасня 2015 г. у Францыі, на возеры Эгебелет праходзіў Чэмпіянат свету па акадэмічным веславанні. Па выніках спаборніцтваў беларускія спартсмены не ўвайшлі ў лік прызёраў, але сталі ўладальнікамі чатырох алімпійскіх ліцэнзій, у заваяванне якіх значны ўклад унеслі выпускнік універсітэта Станіслаў Шчэрбачэня і студэнт 4 курса факультэта фізічнай культуры Ігар Пашэвіч.

Станіслаў Шчэрбачэня выйграў фінал В у класе лодак-адзіночак (М1х) і заняў выніковае 7-е месца.

Экіпаж мужчынскай чацвёркі распашной без рулявога (М4-) у складзе: Пашэвіч Ігар, Мігаль Дзяніс, Шарлап Мікалай, Лялін Вадзім – фінішаваў 2-м у фінале В і заняў выніковае 8-е месца.

Жадаем нашым спартсменам пераможных стартаў на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года ў Рыа дэ Жанейра!

Дзень беларускага пісьменства і культуры

05-09-016 верасня 2015 года ў старажытным горадзе Шчучын Гродзенскай вобласці адбудзецца ХХІІ Дзень беларускага пісьменства і культуры.

Традыцыйна гэтае свята, што набыло агульнанацыянальны статус і стала значнай падзеяй у культурным жыцці краіны, праводзіцца ў гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання.

Асноўная ідэя фестывалю друкаванага слова – уважлівае захаванне і развіццё духоўнай спадчыны Беларусі, прапаганда нацыянальных культурных традыцый, паказ іх узаемасувязі са славянскімі вытокамі і з сучаснасцю, праява пастаяннага клопату дзяржавы пра духоўна-маральнае развіццё грамадства ў кантэксце падтрымкі кнігі і чытання, нацыянальнай літаратуры і кнігавыдання.

Праграма свята

Сайт свята

1 верасня - Дзень Ведаў

1 верасня ў Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя І.П. Шамякіна адбылося штогадовае ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Ведаў. У гэты дзень універсітэт адчыніў свае дзверы для новага пакалення студэнтаў.

З прывітальным словам і віншаваннямі да прысутных звярнуўся рэктар УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, доктар біялагічных навук, прафесар В.В. Валетаў. Валянцін Васільевіч павіншаваў педагагічны калектыў з пачаткам навучальнага года. Заклікаў студэнтаў з энтузіязмам і настойлівасцю спасцігаць сакрэты прафесійнага майстэрства, актыўна ўдзельнічаць у навуковым, культурным і спартыўным жыцці ўніверсітэта.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя