1 верасня - Дзень Ведаў
- Падрабязнасці
- Апублікавана 02.09.2015 19:33
1 верасня ў Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя І.П. Шамякіна адбылося штогадовае ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Ведаў. У гэты дзень універсітэт адчыніў свае дзверы для новага пакалення студэнтаў.
З прывітальным словам і віншаваннямі да прысутных звярнуўся рэктар УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, доктар біялагічных навук, прафесар В.В. Валетаў. Валянцін Васільевіч павіншаваў педагагічны калектыў з пачаткам навучальнага года. Заклікаў студэнтаў з энтузіязмам і настойлівасцю спасцігаць сакрэты прафесійнага майстэрства, актыўна ўдзельнічаць у навуковым, культурным і спартыўным жыцці ўніверсітэта.
Віншаванні і цёплыя пажаданні прагучалі з вуснаў ганаровых гасцей: старшыні Мазырскага раённага Савета дэпутатаў С.А. Гваздзя, старшыні абласнога камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі М.А. Філіпцова, загадчыка аддзела па сувязях з грамадскасцю Тураўскай епархіі протаіерэя Аляксандра, дырэктара філіяла “АСБ Беларусбанк” у г. Мазыры А.С. Саснаўца.
Па традыцыі, першакурснікам былі ўручаны сімвалы студэнцкага жыцця: Ключ ведаў і Студэнцкі білет. Студэнт 1 курса філалагічнага факультэта Яўген Усцінаў прыняў гэтыя сімвалы насычанага студэнцкага жыцця з рук старшыні студэнцкага самакіравання Корзун Вікторыі і ад усіх першакурснікаў паабяцаў папаўняць капілку культурных, навуковых і спартыўных дасягненняў студэнтаў УА МДПУ імя І.П. Шамякіна.
Важным момантам урачыстага мерапрыемства стала адкрыццё студэнцкай сталовай “Млын густу”, права адкрыць яе было прадастаўлена рэктару ўніверсітэта, прафесару Валянціну Васільевічу Валетаву і дырэктару ПВГУП “Млын густу” Аляксандру Уладзіміравічу Куксу.
Дарагія першакурснікі!
Мы яшчэ раз віншуем вас з уступленнем у рады студэнтаў, жадаем дасягнуць вяршыні ведаў, творчых, навуковых і спартыўных перамог!