Факультэт тэхналогіі сустракае першакурснікаў

Факультэт тэхналогіі сустракае першакурснікаў

 

Першы дзень навучальнага года для студэнтаў-першакурснікаў факультэта тэхналогіі быў цікавым і насычаным. Для іх была распрацавана праграма мерапрыемстваў, прысвечаных Дню ведаў.

Святкаванне пачалося з урачыстай лінейкі, пасля чаго, па добрай традыцыі, што склалася на факультэце, быў праведзены ўрачысты сход з удзелам кіраўніцтва, прафесарска-выкладчыцкага складу, куратараў акадэмічных груп. 

Студэнтаў азнаёмілі з гісторыяй і традыцыямі факультэта, важнымі правіламі ўнутранага распарадку, асаблівасцямі арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу. Была арганізавана выстава творчых работ студэнтаў па розных накірунках творчай дзейнасці, прадэманстраваны прэзентацыі і відэаролікі, якія апавядалі аб студэнцкім жыцці факультэта.

Першы дзень ва ўніверсітэце працягнуўся куратарскімі гадзінамі, знаёмствам з вучэбна-матэрыяльнай базай.

Жадаем студэнтам-першакурснікам поспехаў у вучобе, творчасці, спорце!

Няхай ваша студэнцкае жыццё будзе насычаным, яркім і запамінальным!

09-09-14 09-09-15
09-09-16

 

 

Дадатковая інфармацыя