Студэнцкае самакіраванне: ад тэорыі да практыкі!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 29.09.2015 06:35
24 верасня 2015 года адбылося першае ў гэтым навучальным годзе пасяджэнне студэнцкага самакіравання і школы “Лідэр”. Старшыня студэнцкага самакіравання Вікторыя Корзун азнаёміла студэнтаў з планам работы на бліжэйшы год, абазначыла мэты, задачы і накірункі дзейнасці.
У ходзе дзелавой гульні студэнты агучвалі надзённыя праблемы студэнцкага самакіравання і вызначалі шляхі іх вырашэння ў выглядзе абароны праектаў.
Члены студэнцкага самакіравання падрыхтавалі фотаматэрыялы для ўдзелу ў рэспубліканскай інтэрнет-акцыі “За будучае незалежнай Беларусі”, ініцыяванай ГА “БРСМ”, мэта якой – стварэнне ў сусветным павуцінні тэматычнага інфармацыйнага поля, з дапамогай якога любы жадаючы зможа даведацца пра беларускія поспехі ў галіне сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Таксама было асветлена пытанне важнай палітычнай падзеі – Выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Студэнтаў праінфармавалі аб сацыяльна-эканамічным становішчы вобласці, раёна, асноўных накірунках ідэалагічнай і выхаваўчай работы ўніверсітэта, прафілактыцы маладзёжнага экстрэмізму і інш.
Латышаў Кірыл і Сініцкая Ілона, студэнты філалагічнага факультэта, прадставілі валанцёрскі праект “Воіны Перамогі” і запрасілі да ўдзелу ўсіх жадаючых.
У ходзе праведзенай работы ўзнікла неабходнасць стварэння адзінай універсітэцкай базы валанцёраў. Ужо пачата распрацоўка анкеты валанцёра, якая ў хуткім часе будзе размешчана на сайце ўніверсітэта і ў афіцыйнай групе “Студэнцкае самакіраванне ў МДПУ” уКантакце.
Виктория Корзун,
председатель студенческого самоуправления