Філфак! Мы разам!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 07.10.2015 16:46
1 кастрычніка 2015 года на філалагічным факультэце была праведзена грамадска-культурная акцыя “Філфак! Мы разам!”, мэтай якой з’яўлялася аб’яднанне студэнтаў усіх курсаў і спецыяльнасцей факультэта напярэдадні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У сваім выступленні дэкан філалагічнага факультэта Ісмайлава Л.В. гаварыла аб тым, што назва акцыі “Філфак! Мы разам!”, па сутнасці, з’яўляецца асноватворным прынцыпам жыццядзейнасці факультэта і адной з яго асаблівасцей. На факультэце выкладчыкі і студэнты ў гарманічным саюзе дасягаюць высокіх вынікаў у вучэбнай, навуковай і творчай дзейнасці, рэалізуюцца ўзаемападтрымка і ўзаемадапамога.
Мы разам – гэта значыць, што мы частка калектыву ўніверсітэта, частка нашай рэспублікі. Ад уклада кожнага ў агульную справу залежыць поспех, працвітанне факультэта, ВНУ, краіны.
Лепшыя студэнты факультэта былі ўзнагароджаны граматамі дэкана і прафкама студэнтаў універсітэта за высокія паказчыкі ў вучобе, актыўны ўдзел у навуковым і грамадскім жыцці.
В.І. Гарбачук, стыпендыят спецыяльнага фонду Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, адзначыў, што 2015 год – Год моладзі, а падобныя мерапрыемствы развіваюць студэнцкія ініцыятывы, дапамагаюць раскрываць інтэлектуальныя магчымасці і творчы патэнцыял.