“З любоўю да Вас, выкладчыкі!”

“З любоўю да Вас, выкладчыкі!”

07-10-21   2 кастрычніка 2015 года ва ўніверсітэце адбыўся святочны канцэрт, прымеркаваны да Дня настаўніка. Дзень настаўніка – свята, якое карыстаецца асаблівай любоўю і павагай. Педагог – гэта больш, чым прафесія, педагог – гэта прызванне.  

  На свята былі запрошаны ганаровыя госці: Фелікс Фёдаравіч Галюк – намеснік старшыні Мазырскага раённага выканаўчага камітэта, Любоў Сцяпанаўна Клепчукова – начальнік аддзела адукацыі, спорта і турызму Мазырскага райвыканкама, Святар Сергій Шаўчэнка, пробашч Свята-Мікольскага храма г. Мазыра.

07-10-20 07-10-14
07-10-12 07-10-11

Рэктар універсітэта Валянцін Васільевіч Валетаў павіншаваў калектыў са святам і ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў граматы і лісты падзякі супрацоўнікам універсітэта.

07-10-18 07-10-15
07-10-16 07-10-17

Ганаровымі граматамі ўзнагароджаны:

Людміла Васільеўна Старшыкава, дацэнт кафедры біялогіі;
Любоў Васільеўна Жураўская, карэктар рэдакцыйна-выдавецкага аддзела;
Аксана Пятроўна Пазывайла, дэкан біялагічнага факультэта;
Таццяна Мікалаеўна Талецкая, дацэнт кафедры нямецкай мовы і методыкі выкладання замежных моў.

Граматамі ўніверсітэта ўзнагароджаны:

Ларыса Анатольеўна Іваненка, загадчык кафедры матэматыкі і методыкі выкладання матэматыкі;
Святлана Іванаўна Карась, асістэнт кафедры працоўнага навучання і выяўленчага мастацтва;
Ірына Анатольеўна Кажадуб, метадыст 2-ой катэгорыі вучэбна-метадычнага аддзела;
Андрэй Уладзіміравіч Макаранка, старшы выкладчык кафедры прафесійнага навучання;
 Васіль Мікалаевіч Будкоўскі, старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання;
Міхаіл Іванавіч Полаз, старшы выкладчык кафедры інфарматыкі і методыкі выкладання інфарматыкі;
Ларыса Міхайлаўна Шэцка, асістэнт кафедры беларускай і рускай філалогіі;
Людміла Андрэеўна Глебава, выкладчык кафедры фізічнага выхавання.

Лістамі падзякі адзначаны:

Вольга Іванаўна Адзінцова, загадчык інтэрната № 1;
Ірына Аляксандраўна Шалястун, лабарант 1-ай катэгорыі кафедры агульнай фізікі і методыкі выкладання фізікі;
Таццяна Мікалаеўна Яраш, спецыяліст факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі;
Ірына Уладзіміраўна Дорахава, спецыяліст факультэта тэхналогіі;
Ала Рыгораўна Дарошка, спецыяліст факультэта фізічнай культуры.

Са святам, Днём настаўніка, усіх прысутных таксама павіншавала загадчык кафедры педагогікі Марына Валер’еўна Емяльянава.

Праграма канцэрта ўключала нумары розных жанраў: вакальныя, харэаграфічныя, інструментальныя. Свае музычныя віншаванні падарылі студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта, а таксама гімназіі і выхаванцы дзіцячай установы № 10. Словамі ўдзячнасці была адзначана праца выкладчыкаў.

07-10-13 07-10-5 07-10-6
07-10-7 07-10-8 07-10-9
07-10-10 07-10-22 07-10-19
07-10-4 07-10-23

Дадатковая інфармацыя