Галоўная

Галоўная Навіны

Першы Рэспубліканскі форум спецыялістаў у сферы работы з моладдзю


27-10-0121 кастрычніка ў Мінску адбыўся 1-ы Рэспубліканскі форум спецыялістаў у сферы арганізацыі работы з моладдзю. Задача Форума – выяўленне, прэзентацыя і абагульненне лепшага вопыту і інавацыйных тэхналогій, метадаў і форм работы з моладдзю ва ўстановах адукацыі, на прадпрыемствах і ў арганізацыях Рэспублікі Беларусь.

Ва ўрачыстым адкрыцці мерапрыемства прыняў удзел Міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў. На пленарным пасяджэнні былі абмеркаваны не толькі сучасныя падыходы ў рабоце з моладдзю, але і пытанні сістэмы перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі спецыялістаў, унесены прапановы па ўдасканальванні кадравай палітыкі.

Падрабязней...

Віншуем!

21-10-2017–18 кастрычніка ў г. Полацку (спарткомплекс “Алімпіец”) адбыўся адкрыты турнір па асобных практыкаваннях паўэрліфтынга (жым лежачы без экіпіроўкі, станавая цяга без экіпіроўкі) і рускім жыме “Бойка гарадоў”.

Вынікова на гэтых спаборніцтвах выступіў студэнт 1 курса 1 групы факультэта фізічнай культуры нашага ўніверсітэта Бруянкоў Даніла, які заняў ІІ месца па жыме лежачы і ІІІ месца па станавай цязе.

Прысвячэнне першакурснікаў фізіка-матэматычнага факультэта ў студэнты

21-10-319 кастрычніка на фізіка-матэматычным факультэце адбылося свята – “Прысвячэнне першакурснікаў у студэнты”. На прысвячэнні прысутнічалі выкладчыкі і студэнты фізіка-матэматычнага факультэта, супрацоўнікі выхаваўчага аддзела ўніверсітэта, прадстаўнікі іншых факультэтаў.

Падрабязней...

Выдадзена “Беларуская педагагічная энцыклапедыя”

21-10-1У выдавецтве “Адукацыя і выхаванне” падрыхтавана Беларуская педагагічная энцыклапедыя ў 2 тамах.

Беларуская педагагічная энцыклапедыя – даведачнае выданне, у якім найбольш поўна адлюстравана гісторыя фарміравання і развіцця сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, абагульнены і сістэматызаваны вопыт выкладання прадметаў школьнай праграмы, прадстаўлены інавацыйныя адукацыйныя стратэгіі дашкольнай, агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, а таксама дадатковай адукацыі дзяцей і дарослых. Энцыклапедыя – фундаментальнае комплекснае выданне, якое асвятляе навуковыя традыцыі і агульныя тэндэнцыі, якія вызначаюць развіццё беларускай адукацыі.

Падрабязней...

Акцыя “Скажам рабству НЕ!”

19-10-1 Напярэдадні Еўрапейскага дня барацьбы з гандлем людзьмі 16.10.2015 на факультэце дашкольнай і пачатковай адукацыі прайшла акцыя “Скажам рабству НЕ!”. Арганізатарамі выступілі студэнты 4 курса 2 групы – Марыя Грамыка, Вікторыя Корзун, Паліна Макарэвіч – і 2 курса 1 групы – Аляксандра Сарока і Дыяна Палуян. Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы прыняў куратар 4 курса 2 групы Екацярына Мікалаеўна Міхайлава.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя