Падведзены вынікі спаборніцтваў па настольным тэнісе
- Падрабязнасці
- Апублікавана 29.10.2015 12:38
21.10. – 22.10.2015 прайшлі спаборніцтвы па настольным тэнісе ў праграме круглагадовай спартакіяды ўніверсітэта.
21.10. – 22.10.2015 прайшлі спаборніцтвы па настольным тэнісе ў праграме круглагадовай спартакіяды ўніверсітэта.
Фестываль творчых талентаў “Першакурснік – 2015” адбыўся на факультэце дашкольнай і пачатковай адукацыі, сабраўшы вялікую колькасць зацікаўленых асоб.
27 кастрычніка 2015 года ва ўніверсітэце прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню незалежнасці Рэспублікі Туркменістан. Дагавор аб супрацоўніцтве з установай адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” падпісаны ў 2008 годзе. На сённяшні дзень ва ўніверсітэце навучаецца 177 студэнтаў з Рэспублікі Туркменістан, 14 чалавек ужо атрымалі дыплом аб вышэйшай адукацыі.
А што такое дабрыня? Кожны задумваецца над сэнсам гэтага слова. Дабрыня ў імя іншых, дабрыня ў імя тых людзей, дапамагаючы якім, мы дапамагаем сабе станавіцца лепшымі, выяўляючы сваю духоўную сутнасць. Мы вучымся слухаць сваю душу, ігнараваць навязлівыя думкі, бачыць радасць у шчасці іншых. Так нараджаецца вялізны патэнцыял унікальных талентаў і добрых пабуджэнняў, якія ствараюць умовы для нашай будучыні і будучыні ўсяго чалавецтва. У дабрыні шмат абліччаў, і мы, студэнты філалагічнага факультэта спецыяльнасці “Англійская мова. Нямецкая мова”, ведаем, што наша аблічча дабрыні, дапамогі і падтрымкі – гэта нашы цудоўныя сябры з Галандыі, арганізацыя Stichting Kinderhulp Tsjernobylramp Wit Rusland.
20 кастрычніка 2015 года адбылася сяброўская сустрэча выкладчыкаў кафедры англійскай мовы і МВЗМ і студэнтаў спецыяльнасці “Англійская мова. Нямецкая мова” з прадстаўнікамі дабрачыннай арганізацыі «Stichting Kinderhulp Tsjernobylramp Wit Rusland» (Нідэрланды) і кіраўнікамі праекта Project Wit Rusland - Noordik CR.
17–18 кастрычніка 2015 г. у Мазыры праходзіла VII Міжнародная спартакіяда сярод інвалідаў-калясачнікаў, у якой прынялі ўдзел спартсмены-калясачнікі з Беларусі (Мазыр, Гомель, Мінск, Бабруйск, Віцебск, Орша, Жлобін, Пінск, Хойнікі і інш.) і Расіі (Бранск). У рамках спартакіяды адбыліся спаборніцтвы па настольным тэнісе, дартсе, стральбе з вінтоўкі, а таксама гонкі на калясках.