“Першакурснік – 2015” на факультэце дашкольнай і пачатковай адукацыі

“Першакурснік – 2015” на факультэце дашкольнай і пачатковай адукацыі

29-10-11Фестываль творчых талентаў “Першакурснік – 2015” адбыўся на факультэце дашкольнай і пачатковай адукацыі, сабраўшы вялікую колькасць зацікаўленых асоб.

Арганізацыяй факультэцкага конкурсу займаліся актывісты студэнцкага самакіравання, студэнты 2–5 курсаў пад кіраўніцтвам старшыні студэнцкага самакіравання Сіманенка Наталлі.

Конкурсную праграму прадставілі каманды 1 курса трох груп па спецыяльнасцях “Дашкольная адукацыя”, “Пачатковая адукацыя”, “Лагапедыя”. Кожная група прадставіла даволі цікавыя праграмы, спаборнічаючы паміж сабой у выкананні песень, танцаў, сцэнічных мініяцюр. Парадавалі каманды і цікавымі касцюмамі ўдзельнікаў і якасцю выканання нумароў.

Найбольш яркая барацьба за першае месца ўзнікла паміж камандамі 1 курса 2 групы і 1 курса 3 групы. Журы (старшыня Корзун Вікторыя) доўга раілася перад тым, як аб’явіць пераможцу конкурсу.

1 месца заняла каманда 1 курса 3 група “Імя 505”.

Кожная каманда атрымала граматы і салодкія прызы ад старшыні прафкама студэнцкага самакіравання Струкава В.В.

“Першакурснік – 2015” на факультэце дашкольнай і пачатковай адукацыі – гэта яркае відовішча, цікавы конкурс, які парадаваў гледачоў цудоўнымі нумарамі і новымі творчымі талентамі. 

29-10-12 29-10-13 29-10-14

Дадатковая інфармацыя