Галоўная

Галоўная Навіны

IX Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Дзіцячы сад – пачатковая школа: вопыт, праблемы пераемнасці і аптымізацыі адукацыі”

03-11-01 29 кастрычніка 2015 года на факультэце дашкольнай і пачатковай адукацыі УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” праведзена IX Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Дзіцячы сад – пачатковая школа: вопыт, праблемы пераемнасці і аптымізацыі адукацыі”.

Падрабязней...

БРСМ і УЛКСМ: моладзь учора, сёння, заўтра

Сёння, 2 лістапада 2015 года, у гонар святкавання 97-й гадавіны з дня ўтварэння Усесаюзнага ленінскага камуністычнага саюза моладзі на базе УА МДПУ імя І.П. Шамякіна адбылася сустрэча студэнцкага актыву з намеснікам старшыні Савета ветэранаў універсітэта Нікіцінай Таццянай Ануфрыеўнай і сакратаром ПА ГА “БРСМ” УА МДПУ імя І.П. Шамякіна Процка Таццянай Уладзіміраўнай.

Падрабязней...

“А ну-ка, першакурснік!” на філалагічным

02-11-6Усе мы студэнты філфака адзіны,
Наш факультэт праслаўляем сабой.
Наш факультэт – гэта мудрасць і сіла!
Наш факультэт – ганарымся табой!

 29.10.2015 на філалагічным факультэце адбыўся фестываль студэнцкіх талентаў “А ну-ка, першакурснік – 2015!”.Тэма конкурсу – “Я студэнт! І я магу!”. На галоўнай сцэне філфака выступілі першакурснікі ўсіх спецыяльнасцей факультэта: каманды “Жывіца” (спец. “Беларуская мова і літаратура”), “Сайт” (спец. “Руская мова і літаратура”), “Драйв” (спец. “Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны”), “Героі нашага часу” (спец. “Англійская мова. Нямецкая мова”). Гасцямі фестывалю былі навучэнцы старэйшых класаў ДУА “Сярэдняя школа № 11 г. Мазыра”.

Падрабязней...

Дэбют першакурснікаў факультэта тэхналогіі адбыўся!

26 кастрычніка 2015 года факультэт тэхналогіі адчыніў свае дзверы для традыцыйнага свята – фестываля студэнцкіх талентаў “Першакурснік – 2015!”. Штогадова першакурснікі дэманструюць свае таленты, гумар, крэатыўнасць, каб даказаць сваю гатоўнасць уліцца ў студэнцкі атрад нашага факультэта. Гэта своеасаблівы вынік творчай дзейнасці студэнтаў першага курса за мінулых два месяцы. Асноўнай мэтай дадзенага фестывалю з’яўляецца выяўленне талентаў, раскрыццё акторскіх, харэаграфічных, вакальных і іншых талентаў нашых студэнтаў.

Падрабязней...

Віншуем выпускнікоў аспірантуры 2015 года!

01-11-0128 кастрычніка 2015 года адбылося ўручэнне дыпломаў выпускнікам аспірантуры УА МДПУ імя І.П. Шамякіна. Па выніках работы дзяржаўных атэстацыйных камісій 8 аспірантаў былі атэставаны і ім прысуджана навуковая кваліфікацыя “Даследчык”.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя