Дэбют першакурснікаў факультэта тэхналогіі адбыўся!

Дэбют першакурснікаў факультэта тэхналогіі адбыўся!

26 кастрычніка 2015 года факультэт тэхналогіі адчыніў свае дзверы для традыцыйнага свята – фестываля студэнцкіх талентаў “Першакурснік – 2015!”. Штогадова першакурснікі дэманструюць свае таленты, гумар, крэатыўнасць, каб даказаць сваю гатоўнасць уліцца ў студэнцкі атрад нашага факультэта. Гэта своеасаблівы вынік творчай дзейнасці студэнтаў першага курса за мінулых два месяцы. Асноўнай мэтай дадзенага фестывалю з’яўляецца выяўленне талентаў, раскрыццё акторскіх, харэаграфічных, вакальных і іншых талентаў нашых студэнтаў.

Гэта падзея заўсёды доўгачаканая. Яе чакалі і да яе рыхтаваліся не толькі студэнты першага курса, але і выкладчыкі, і нашы старшакурснікі, якія дапамагалі пачаткоўцам з выбарам песень і пастаноўкай танцаў. Дзякуючы іх падтрымцы выступленні каманд сталі сапраўды яскравымі. Нашы першакурснікі доўга і настойліва трэніраваліся, бо гэта іх першы шанц заявіць пра сябе на факультэце.

Вялі праграму па традыцыі нашы старшакурснікі, у гэтым годзе Ганна Белячкова і Сяргей Кузьменка.

Падтрымаць першакурснікаў прыйшлі іх куратары, выкладчыкі факультэта і студэнты старэйшых курсаў.

У фестывалі свае конкурсныя праграмы прадставілі наступныя каманды:

–  “Мажорчыкі” (спецыяльнасць “Сацыяльная работа”);

–  “ТЭХНА-дзеўкі” (спецыяльнасць “Абслугоўваючая праца. Выяўленчае мастацтва”);

–  “Інь і Янь” (спецыяльнасць “Тэхнічная праца і прадпрымальніцтва”).

Кожная група падышла да конкурсу вельмі адказна, арыгінальна, творча і па-свойму імкнулася здзівіць залу. Госці і журы конкурсу былі прыемна здзіўлены шматстайнасцю прадстаўленых нумароў і яскравасцю падрыхтаваных касцюмаў. У гэты дзень гледачы ў зале змаглі атрымаць асалоду ад паэзіі, песень, танцаў, невялікіх тэатральных пастановак з арыгінальным акторскім майстэрствам.

Складаная задача стаяла перад журы, у склад якога ўваходзілі:

–  Качан Святлана Мікалаеўна, выконваючы абавязкі дырэктара студэнцкага клуба ўніверсітэта;

–  Ціханава Алена Уладзіміраўна, загадчык кафедры працоўнага навучання і выяўленчага мастацтва;

–  Талкачова Вольга Віктараўна, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце факультэта тэхналогіі;

–  Шмідт Дзіна Сяргееўна, спецыяліст дэканата;

–  Карповіч Вольга, старшыня прафсаюзнага камітэта факультэта тэхналогіі, член Савета ўніверсітэта, студэнтка 5 курса 1 групы.

Пераможцамі фестывалю стала каманда 3 групы “Інь і Янь”, другое месца было аддадзена камандзе 2 групы “ТЭХНА-дзеўкі” і трэцяе месца – у каманды 1 групы “Мажорчыкі”. Усе каманды былі ўзнагароджаны граматамі і салодкімі прызамі.

І зусім не важна, хто атрымаў перамогу ў гэтым конкурсе. Творчы пошук, доўгія сумесныя рэпетыцыі, падрыхтоўка праграмы і, нарэшце, выхад на сцэну – уся гэта работа спрыяла камандаўтварэнню і аб’яднанню калектываў вучэбных груп. Правядзенне такіх мерапрыемстваў дапамагае першакурснікам знайсці новых сяброў і бліжэй пазнаёміцца са студэнцкім жыццём.

Выказваем удзячнасць прафкаму студэнтаў, выхаваўчаму аддзелу па рабоце з моладдзю, адміністрацыі факультэта, куратарам груп, студэнцкаму актыву за дапамогу ў арганізацыі і правядзенні нашага свята.

Яркія, цікавыя нумары, вобразы, галасы, абліччы – гэта ўражанне аб творчым фестывалі “Першакурснік – 2015!”. Можна смела сказаць: “Дэбют першакурснікаў адбыўся!”

Мы віншуем іх, а таксама іх настаўнікаў і жадаем новых творчых поспехаў і перамог!

Дадатковая інфармацыя