Віншуем выпускнікоў аспірантуры 2015 года!

Віншуем выпускнікоў аспірантуры 2015 года!

01-11-0128 кастрычніка 2015 года адбылося ўручэнне дыпломаў выпускнікам аспірантуры УА МДПУ імя І.П. Шамякіна. Па выніках работы дзяржаўных атэстацыйных камісій 8 аспірантаў былі атэставаны і ім прысуджана навуковая кваліфікацыя “Даследчык”.

На ўрачыстым мерапрыемстве выпускнікоў з заканчэннем навучання павіншавалі рэктар універсітэта Валянцін Васільевіч Валетаў, прарэктар па навуковай рабоце Ірына Мікалаеўна Кралевіч, дэкан філалагічнага факультэта Людміла Васільеўна Ісмайлава, загадчык аспірантуры Ганна Віктараўна Юдзянкова.

Ад імя ўніверсітэта прысутных прывітала і павіншавала Аксана Хадзько.

Дыпломы даследчыка ўручаны выпускнікам аспірантуры УА МДПУ імя І.П. Шамякіна 2015 года:

у галіне фізіка-матэматычных навук:
  Кроху Рыгору Васільевічу;
  Макарэвічу Аляксандру Віктаравічу;

у галіне педагагічных навук:
  Брэус Наталлі Генадзьеўне;
  Масціч Таццяне Валер’еўне;
  Хадзько Аксане Фёдараўне;
  Чэркасу Сяргею Уладзіміравічу;
  Шчэрбін Марыне Міхайлаўне;

у галіне філалагічных навук:
  Мацюшэнка Марыне Вячаславаўне.

Жадаем выпускнікам стаць сапраўднымі прафесіяналамі сваёй справы, паспяховага кар’ернага росту, сямейнага шчасця і дабрабыту, настойлівасці ў дасягненні пастаўленых мэт! 

01-11-02

Дадатковая інфармацыя