“А ну-ка, першакурснік!” на філалагічным

“А ну-ка, першакурснік!” на філалагічным

02-11-6Усе мы студэнты філфака адзіны,
Наш факультэт праслаўляем сабой.
Наш факультэт – гэта мудрасць і сіла!
Наш факультэт – ганарымся табой!

 29.10.2015 на філалагічным факультэце адбыўся фестываль студэнцкіх талентаў “А ну-ка, першакурснік – 2015!”.Тэма конкурсу – “Я студэнт! І я магу!”. На галоўнай сцэне філфака выступілі першакурснікі ўсіх спецыяльнасцей факультэта: каманды “Жывіца” (спец. “Беларуская мова і літаратура”), “Сайт” (спец. “Руская мова і літаратура”), “Драйв” (спец. “Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны”), “Героі нашага часу” (спец. “Англійская мова. Нямецкая мова”). Гасцямі фестывалю былі навучэнцы старэйшых класаў ДУА “Сярэдняя школа № 11 г. Мазыра”.

Свята было адкрыта прывітальным словам дэкана філалагічнага факультэта Л.В. Ісмайлавай. Яна адзначыла неабходнасць яднання ўсіх пакаленняў філфакаўцаў, падкрэсліла важнасць студэнцкай ініцыятывы і запатрабаванасць педагагічных традыцый, якія існуюць на факультэце.

Конкурсныя праграмы першакурснікаў ацэньвала кампетэнтнае журы ў складзе: Струкава В.В., старшыні прафкама студэнтаў УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, Юдзянковай Г.В., кандыдата філалагічных навук, загадчыка аспірантуры УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, Крыкала М.М., начальніка аддзела інфармацыйных тэхналогій, Шкода Г.А., педагога-арганізатара ДУА “Сярэдняя школа № 11 г. Мазыра”, Гарбачука В.І., стыпендыята спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай і адоранай моладзі, Шырко Г.В., старшыні студэнцкага савета факультэта вучэбнага корпуса №1, Нартаевай Ю., старшыні студэнцкага савета факультэта вучэбнага корпуса №3, Мазуркевіч Ю.С., уладальніцы імянной стыпендыі імя А.С. Пушкіна.

Пераможцамі намінацый сталі:

–  Каманда “Драйв” – намінацыя “Лепшы рэжысёрскі праект”
–  Каманда “Драйв” – намінацыя “Адзін за ўсіх, і ўсе за аднаго!”
–  Каманда “Сайт” – намінацыя “Лепшы жарт сезона”
–  Каманда “Сайт” – намінацыя “Лепшае вакальнае майстэрства”
–  Каманда “Героі нашага часу” – намінацыя “Лепшая відэавізітка”
–  Каманда “Жывіца” – намінацыя “Лепшы танец”
–  Каманда “Жывіца” – намінацыя “Адкрыццё года” (Пінчук Любоў)
–  Каманда “Сайт” – намінацыя “Лепшая жаночая роля” (Карпава Ксенія)
–  Каманда “Героі нашага часу” – намінацыя “Лепшая мужчынская роля” (Кавалёў Ян).

Месцы размеркаваліся наступным чынам:

І-е месца – каманда “Сайт”
ІІ-е месца – “Героі нашага часу” і каманда “Драйв”
ІІІ-е месца – каманда “Жывіца”.

Дарагія першакурснікі, віншуем усіх вас з перамогай! Сардэчна запрашаем у нашу дружную філалагічную сям’ю! 

02-11-7 02-11-8 02-11-9
02-11-10 02-11-11 02-11-12
02-11-13 02-11-14 02-11-15
02-11-16 02-11-17 02-11-17
02-11-18 02-11-19 02-11-20
02-11-21 02-11-22 02-11-23
02-11-24 02-11-25 02-11-26
02-11-27 02-11-28 02-11-29
02-11-30 02-11-31 02-11-41
02-11-33 02-11-34 02-11-35
02-11-36 02-11-36 02-11-37
02-11-38 02-11-39 02-11-40

Судибор И. Л., зам. декана по воспитательной работе филологического факультета 

Дадатковая інфармацыя