“F.-ART.by” – дыялог моладзі свету ў святле творчасці і стварэння
- Падрабязнасці
- Апублікавана 13.11.2015 08:52
Рэспубліканскі фестываль творчасці замежных студэнтаў "F.-ART.by" аб’ядноўвае маладых людзей з 80 краін СНД, блізкага і далёкага замежжа.
Рэспубліканскі фестываль творчасці замежных студэнтаў "F.-ART.by" аб’ядноўвае маладых людзей з 80 краін СНД, блізкага і далёкага замежжа.
Па выніках міжнародных алімпіяд па элементарнай і вышэйшай матэматыцы для студэнтаў педВНУ і ВНУ, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку будучых настаўнікаў матэматыкі студэнты фізіка-матэматычнага факультэта ўзнагароджаны трыма дыпломамі. Каманда МДПУ імя І.П. Шамякіна заняла першае месца ў алімпіядзе па элементарнай матэматыцы, другое месца ў асабістым першынстве, трэцяе месца ў алімпіядзе па вышэйшай матэматыцы.
У канцы кастрычніка студэнты 2 курса 1 групы факультэта тэхналогіі (спецыяльнасць “Сацыяльная работа (сацыяльна-педагагічная дзейнасць)”) у рамках вучэбнага курса “Тэарэтычныя асновы сацыяльнай работы” наведалі Мазырскую раённую арганізацыю Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа “Цэнтр медыка-сацыяльнай дапамогі”. Адбылася сустрэча са старшынёй арганізацыі Марыненка А.М.
6 лістапада 2015 года адбылася сустрэча лектараў ДААД (Германскай службы акадэмічных абменаў) Альмут Мюлер і Анцье Зомерфельд са студэнтамі, аспірантамі і выкладчыкамі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна. Сустрэча пачалася з прэзентацыі стыпендыяльных праграм ДААД, на якой прысутныя былі праінфармаваны аб магчымасцях вучобы і павышэння кваліфікацыі ў Германіі. Затым быў праведзены трэнінг па правільным напісанні матывацыйнага ліста. Для тых, хто выказаў жаданне ўдзельнічаць у стыпендыяльных праграмах ДААД, быў праведзены Online тэст па нямецкай мове.
Аддзелам па выхаваўчай рабоце з моладдзю, студэнцкім самакіраваннем універсітэта пры падтрымцы прафсаюзнага камітэта студэнтаў праводзіўся конкурс фотаздымкаў “Свет мацярынства – свет любові” ў рамках святкавання Дня Маці. Галоўная мэта конкурсу – актывізацыя прапаганды культуры сямейных адносінаў, арыентацыя на стварэнне моцнай сям’і, нараджэнне і выхаванне дзяцей.