“Святло мацярынства – святло любові”

“Святло мацярынства – святло любові”

10-11-01 Аддзелам па выхаваўчай рабоце з моладдзю, студэнцкім самакіраваннем універсітэта пры падтрымцы прафсаюзнага камітэта студэнтаў праводзіўся конкурс фотаздымкаў “Свет мацярынства – свет любові” ў рамках святкавання Дня Маці. Галоўная мэта конкурсу – актывізацыя прапаганды культуры сямейных адносінаў, арыентацыя на стварэнне моцнай сям’і, нараджэнне і выхаванне дзяцей.

Студэнты і супрацоўнікі з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсе. Па выніках галасавання пераможцай стала студэнтка 3 курса, 1 групы біялагічнага факультэта – Асадчая Вікторыя. Ва ўрачыстай абстаноўцы Вікторыі ўручылі грамату і ўзнагароду ад прафкама студэнтаў.

Віншуем пераможцу і жадаем усім удзельнікам здароўя, поспехаў і перамог! 

Дадатковая інфармацыя