Інфармацыйная сустрэча ДААД

Інфармацыйная сустрэча ДААД

10-11-0210-11-03  6 лістапада 2015 года адбылася сустрэча лектараў ДААД (Германскай службы акадэмічных абменаў) Альмут Мюлер і Анцье Зомерфельд са студэнтамі, аспірантамі і выкладчыкамі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна. Сустрэча пачалася з прэзентацыі стыпендыяльных праграм ДААД, на якой прысутныя былі праінфармаваны аб магчымасцях вучобы і павышэння кваліфікацыі ў Германіі. Затым быў праведзены трэнінг па правільным напісанні матывацыйнага ліста. Для тых, хто выказаў жаданне ўдзельнічаць у стыпендыяльных праграмах ДААД, быў праведзены Online  тэст па нямецкай мове.

Акрамя таго, студэнты і выкладчыкі, якія валодаюць нямецкай мовай, мелі магчымасць удзельнічаць у семінары “Германія – пытанні і адказы па актуальнай палітычнай сітуацыі ў еўрапейскім кантэксце”. Як студэнты (а гэта былі, у асноўным, студэнты 5 курса спецыяльнасці “Нямецкая мова. Англійская мова”), так і лектары ДААД засталіся вельмі задаволенымі дыскусіяй.

Арганізатарам гэтага мерапрыемства выступіла кафедра нямецкай мовы і МВЗМ, якую звязвае з ДААД 8 гадоў паспяховага супрацоўніцтва. За гэты час каля дзясятка студэнтаў змагло атрымаць стыпендыю ДААД і прыняць удзел у розных семінарах. Апошнім стыпендыятам была студэнтка 5 курса спецыяльнасці “Нямецкая мова. Англійская мова” Міла Радзівіл, якая прыняла ўдзел у міжнародных летніх курсах “Германія сёння – мова, грамадства, дзяржава, культура” ў г. Кіль.

Дадатковая інфармацыя