“F.-ART.by” – дыялог моладзі свету ў святле творчасці і стварэння

“F.-ART.by” – дыялог моладзі свету ў святле творчасці і стварэння

Рэспубліканскі фестываль творчасці замежных студэнтаў "F.-ART.by" аб’ядноўвае маладых людзей з 80 краін СНД, блізкага і далёкага замежжа.

Фестываль прадастаўляе магчымасць знаёмства з нацыянальнымі асаблівасцямі, традыцыямі і культурамі краін свету, закліканы аб’яднаць у дружную, шматнацыянальную студэнцкую сям’ю. Фестываль устанаўлівае і пашырае творчыя сувязі і фарміруе ўнікальны вопыт міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, культуры і развіцця маладзёжных ініцыятыў.

Сумесны ўдзел беларускіх і замежных студэнтаў у фестывальных мерапрыемствах адлюстроўвае пазітыўныя тэндэнцыі, якія сфарміраваліся ў Рэспубліцы Беларусь у сферы міжнародных зносінаў моладзі.

Замежныя студэнты нашага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам супрацоўнікаў аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю падрыхтавалі шэраг фота- і відэаматэрыялаў, прэзентацыйныя модулі для ўдзелу ў рэспубліканскім фестывалі “F.-ART.by .

Адзін з праектаў – конкурс фотаработ “Гармонія бясконцасці”, дзе прадстаўлены аўтарскія дакументальныя і мастацкія фотаработы ў адпаведнасці з тэматыкай: шмастайнасць прыроды краін і кантынентаў; візуалізацыя суб’ектыўных адносінаў да жыцця, заснаваных на фантазіі, творчасці і імкненні да гармоніі з акаляючай прасторай.

 

Дадатковая інфармацыя