Сацыяльная работа студэнтаў факультэта тэхналогіі

Сацыяльная работа студэнтаў факультэта тэхналогіі

12-11-01У канцы кастрычніка студэнты 2 курса 1 групы факультэта тэхналогіі (спецыяльнасць “Сацыяльная работа (сацыяльна-педагагічная дзейнасць)”) у рамках вучэбнага курса “Тэарэтычныя асновы сацыяльнай работы” наведалі Мазырскую раённую арганізацыю Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа “Цэнтр медыка-сацыяльнай дапамогі”. Адбылася сустрэча са старшынёй арганізацыі Марыненка А.М. 

 

12-11-04Алена Мікалаеўна правяла экскурсію па будынку цэнтра. Выкарыстоўваючы камп’ютарную прэзентацыю, яна расказала аб гісторыі дадзенай установы, асноўных накірунках і змесце дзейнасці на сённяшні дзень, актуальных сацыяльных праблемах, у вырашэнні якіх прымае ўдзел цэнтр.

Адбылася гутарка, у ходзе якой студэнты задавалі пытанні, якія іх цікавяць. Алена Мікалаеўна расказала аб рабоце медсясцёр медыка-сацыяльнага цэнтра, умовах іх працы. Размова вялася аб асаблівасцях работы з падапечнымі цэнтра, пажылымі і адзінокімі людзьмі, інвалідамі. У цэнтры ўвагі былі таксама гісторыі жыцця некаторых з іх. Удзельнікі сустрэчы былі аднолькавай думкі адносна таго, што, акрамя звычайнага выканання абавязкаў, тыя, хто працуе з гэтымі людзьмі, павінны дарыць ім і часцінку сваёй любові, свайго цяпла і клопатаў.

Іменна такая гатоўнасць і жаданне бескарыснага ўдзелу ў лёсах тых, хто адчувае патрэбу ў дапамозе, уласцівы валанцёрам, з чыёй дапамогай цэнтр праводзіць вялікую колькасць акцый.

Наведванне арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа стала традыцыяй для студэнтаў дадзенай спецыяльнасці. Гэта дазваляе ім бачыць шырокі спектр сацыяльнай дзейнасці, яе спецыфіку, выяўляе ўжо сфарміраваны ў іх у нейкай ступені прафесійны інтарэс, садзейнічае ўзмацненню прафесійнай накіраванасці.

12-11-03 12-11-02
 

Дадатковая інфармацыя