Віншуем пераможцаў!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 12.11.2015 10:54
Па выніках міжнародных алімпіяд па элементарнай і вышэйшай матэматыцы для студэнтаў педВНУ і ВНУ, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку будучых настаўнікаў матэматыкі студэнты фізіка-матэматычнага факультэта ўзнагароджаны трыма дыпломамі. Каманда МДПУ імя І.П. Шамякіна заняла першае месца ў алімпіядзе па элементарнай матэматыцы, другое месца ў асабістым першынстве, трэцяе месца ў алімпіядзе па вышэйшай матэматыцы.
Алімпіяда праводзілася ў рэжыме анлайн у два этапы: 19 кастрычніка па элементарнай матэматыцы, 20 кастрычніка па вышэйшай матэматыцы. Ад кожнай ВНУ былі прадстаўлены 2 каманды па 4 удзельнікі. У алімпіядзе па вышэйшай матэматыцы наш універсітэт прадстаўлялі студэнты 5 курса фізіка-матэматычнага факультэта Пейсаховіч В.І., Грыневіч В.С., Вакурына А.А., Сігай М.С., у алімпіядзе па элементарнай матэматыцы – студэнты 3 і 4 курсаў фізіка-матэматычнага факультэта Піляк К.Ю., Пекінен Я.А., Галавач П.М., Юніцкі М.А. Па яе выніках каманды Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П. Шамякіна атрымалі два дыпломы: І месца па элементарнай матэматыцы заняла каманда ў складзе Пейсаховіч В.І., Грыневіч В.С., Вакурынай А.А., Сігай М.С., ІІІ месца па вышэйшай матэматыцы заняла каманда ў складзе Піляк К.Ю., Пекінен Я.А., Галавач П.М., Юніцкага М.А. Акрамя таго, студэнтка Пейсаховіч В.І. у асабістым заліку па элементарнай матэматыцы заняла ІІ месца.
Падрыхтоўкай студэнтаў да алімпіяд займаліся выкладчыкі кафедры матэматыкі і МВМ. Вялікую дапамогу аказаў кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Каршкоў Фёдар Данілавіч. Неабходна адзначыць, што гэта не першы высокі вынік работы, які паказалі студэнты, што займаліся ў кружку “Метады рашэння алімпіядных задач”. Апошнія гады студэнты фізіка-матэматычнага факультэта таксама займалі прызавыя месцы на ўсерасійскіх алімпіядах з міжнародным удзелам па матэматыцы.
Далейшых поспехаў Вам!