Акцыя “Скажам рабству НЕ!”
- Падрабязнасці
- Апублікавана 19.10.2015 08:41
Напярэдадні Еўрапейскага дня барацьбы з гандлем людзьмі 16.10.2015 на факультэце дашкольнай і пачатковай адукацыі прайшла акцыя “Скажам рабству НЕ!”. Арганізатарамі выступілі студэнты 4 курса 2 групы – Марыя Грамыка, Вікторыя Корзун, Паліна Макарэвіч – і 2 курса 1 групы – Аляксандра Сарока і Дыяна Палуян. Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы прыняў куратар 4 курса 2 групы Екацярына Мікалаеўна Міхайлава.Мэтай мерапрыемства з’яўлялася канцэнтрацыя ўвагі выкладчыкаў і студэнцкай моладзі на праблеме гандлю людзьмі, а таксама паведамленне інфармацыі аб метадах асабістай бяспекі пры выездзе і падчас знаходжання за мяжой.
Валанцёры аформілі стэнд з метадычнай літаратурай і статыстычнымі звесткамі ў сферы супрацьдзеяння гандлю людзьмі за 2000–2015 гады ў Рэспубліцы Беларусь. Акцыя насіла інтэрактыўны характар, уключала ў сябе распаўсюджванне інфармацыйных буклетаў і брашур, правядзенне віктарыны на тэму “Што ты ведаеш аб праблеме гандлю людзьмі?”, анкетаванне на прадмет дасведчанасці ў супрацьдзеянні гандлю людзьмі. Нягледзячы на сур’ёзнасць узнятай праблемы, узаемадзеянне ўдзельнікаў працякала ў станоўча афарбаванай эмацыянальнай атмасферы.
Пераможцамі віктарыны сталі Дыяна Пухоўская і Таццяна Самуйлік, якія пераканаўча прадэманстравалі валоданне шырокімі ведамі ў галіне праблемы супрацьдзеяння гандлю людзьмі і здолелі адказаць на найбольшую колькасць пытанняў анкеты. Усе ўдзельнікі акцыі атрымалі ў падарунак інфармацыйныя буклеты і салодкія ўзнагароды.
Виктория Корзун,
председатель студенческого самоуправления университет