Наведванне студэнтамі біялагічнага факультэта кінатэатра “Мір”
- Падрабязнасці
- Апублікавана 07.10.2015 08:13
З мэтай азнаямлення студэнтаў з навінкамі беларускага і сусветнага кінематографа, развіцця маральных каштоўнасцей і выхавання моладзі на яркіх прыкладах героіка-патрыятычнай тэматыкі айчынных і замежных фільмаў на біялагічным факультэце было арганізавана наведванне кінатэатра “Мір” студэнтамі.
Асаблівае ўражанне на студэнтаў аказаў прагляд фільма “А світанне тут ціхае”. Чым больш фільмаў пра вайну мы глядзім, тым больш пераконваемся ў тым, што хутка мы не ўбачым сапраўдных гісторый пра вайну на экранах. Мы жывем у тыя часы, калі ўжо многія пачынаюць забываць пра каштоўнасці той Перамогі 1945-га (але гэта асобная тэма для размовы). У дзяцінстве мы часта глядзелі савецкія фільмы, у тым ліку пра вайну. Ды і зараз з задавальненнем можам прысвяціць час для прагляду чаго-небудзь “старога”. Нам даспадобы чорна-белыя колеры, галасы цудоўных актораў. Сучасныя тэхналогіі дазваляюць зрабіць прыгожы малюнак, якасны гук, але не заўсёды перадаюць душэўнасць і шчырасць таго часу. Адыходзяць героі, але памяць павінна застацца…
Хочацца падзякаваць персаналу кінатэатра за добрае абслугоўванне, а таксама за прадастаўленыя падарункавыя сертыфікаты на прагляд вячэрніх сеансаў фільмаў з бягучага кінафонда.