Сустрэча рэктара са студэнцкім актывам і прафесарска-выкладчыцкім корпусам
- Падрабязнасці
- Апублікавана 09.10.2015 11:39
5 кастрычніка 2015 года адбылася сустрэча рэктара ўніверсітэта, прафесара Валетава Валянціна Васільевіча са студэнцкім актывам і прафесарска-выкладчыцкім корпусам.
Рэктар расказаў аб дасягненнях і далейшых планах развіцця ўніверсітэта, абмеркаваў са студэнтамі найбольш актуальныя для моладзі пытанні, праблемы і шляхі іх вырашэння. Валянцін Васільевіч удзяліў увагу і бытавым пытанням: правілам паводзінаў ва ўніверсітэце, падтрымцы парадку ў інтэрнатах і вучэбных памяшканнях.
Неабходна адзначыць, што падобныя сустрэчы – гэта ўнікальная магчымасць у рэжыме дыялогу абмеркаваць балючыя пытанні і знайсці шляхі вырашэння праблем.
Валянцін Васільевіч звярнуў увагу прысутных на галоўную палітычную падзею ў нашай краіне – выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і адзначыў, што ўдзел у галасаванні – не толькі права грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, гарантаванае яму Канстытуцыяй, але і абавязак.