Галоўная

Галоўная Навіны

Рэспубліканская ўніверсіяда–2016 па лёгкай атлетыцы (у памяшканні)

logo rcfvs s

28–29 студзеня на базе лёгкаатлетычнага манежа ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт” прайшла Рэспубліканская ўніверсіяда–2016 па лёгкай атлетыцы (у памяшканні).

На завяршальным этапе ўніверсіяды за прызавыя месцы змагалася 347 студэнтаў-спартсменаў з 28 устаноў вышэйшай адукацыі краіны. Каманда УА МДПУ імя І.П. Шамякіна заняла 4 месца.

Падрабязней...

Віншуем!

29 студзеня 2016 года найбольш значныя дасягненні ВНУ Гомельшчыны былі прадстаўлены ва УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны” на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню беларускай навукі.

buket3

За шматгадовую добрасумленную працу і эфектыўнае кіраўніцтва навукова-даследчай работай студэнтаў Ганаровай граматай Гомельскага філіяла НАН Беларусі ўзнагароджана дацэнт кафедры нямецкай мовы і МВЗМ УА МДПУ імя І.П. Шамякіна Талецкая Таццяна Мікалаеўна.

Віншуем!

 

Урачысты сход, прысвечаны Дню беларускай навукі

27 студзеня ва ўніверсітэце адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню беларускай навукі, які ў Беларусі штогадова адзначаецца ў апошнюю нядзелю студзеня.

 

Навука стварае надзейны інтэлектуальны фундамент беларускай дзяржавы, вызначае шляхі нашага руху наперад. Сучаснае пакаленне беларускіх вучоных памнажае традыцыі сваіх папярэднікаў, садзейнічае вырашэнню маштабных задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.

Падрабязней...

Незвычайны семінар прайшоў на філалагічным факультэце

27 01 16 1Незвычайны семінар прайшоў на філалагічным факультэце 20 студзеня 2016 года. З дапамогай сучасных сацыяльных тэхналогій яго ўдзельнікі шукалі адказ на пытанне: “Што такое сяброўства?” Пытанне было зададзена нашым госцем з Галандыі Брукхайзен Херман Дэрк.

Ён працаваў у арганізацыі, якая выпускала абсталяванне, прыборы, цацкі для дзяцей з сіндромам Даўна, а таксама дзяцей, якія пакутуюць ад аўтызму і другіх адхіленняў. У Беларусь прыязджае, каб дапамагчы дзіцячаму саду “Наш дом” у Ельскім раёне.

Падрабязней...

Маладыя вучоныя ўніверсітэта прынялі ўдзел у стартавым мерапрыемстве фестывалю маладзёжнай вузаўскай навукі

19 студзеня 2016 года ў Ліцэі БДУ адбылося стартавае мерапрыемства “Запрашэнне ў свет навукі” ў рамках Фестывалю маладзёжнай вузаўскай навукі, які будзе праходзіць у 2016 годзе ва ўсіх ВНУ рэспублікі. Ва ўрачыстым адкрыцці Фестывалю прынялі ўдзел прадстаўнікі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна – Юдзянкова Г.В. (старшыня савета маладых вучоных універсітэта), Астрэйка А.С. (старшыня студэнцкай навуковай супольнасці), аспіранты Ясько А.В. і Яблонская В.Р., магістрант Мацвеева С.В., намеснік старшыні студэнцкага самакіравання філалагічнага факультэта Гарбачук В.І.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя