Галоўная

Галоўная Навіны

2016-ы аб’яўлены ў Беларусі Годам культуры

god

Аляксандр Лукашэнка 28 снежня падпісаў указ № 522 “Аб аб’яўленні 2016 года Годам культуры”. “Указ прыняты ў мэтах аб’яднання інтэлектуальных і духоўных сіл грамадства для рашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, захавання гісторыка-культурнай спадчыны, развіцця народных традыцый, выхавання ў грамадзян любові да Айчыны, а таксама падтрымкі творчых ініцыятыў”, – адзначаецца ў паведамленні.

Падрабязней...

Навагодняя казка ад студэнтаў філфака

25.12.2015 напярэдадні навагодніх святаў студэнты філалагічнага факультэта і факультэта дашкольнага і пачатковага навучання, а таксама супрацоўнікі сацыяльна-псіхалагічнай службы ўніверсітэта, прафкама студэнтаў наведалі выхаванцаў ДУА “Мазырскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр з дзіцячым сацыяльным прытулкам”. Нашы студэнты падрыхтавалі дзецям сюрпрыз – чароўную навагоднюю казку.

Падрабязней...

Сацыяльная работа на тэхнолага-біялагічным факультэце (сацыяльна-педагагічная дзейнасць)

24 снежня 2015 г. студэнты 1 курса 1 групы факультэта тэхналогіі (спецыяльнасць “Сацыяльная работа (сацыяльна-педагагічная дзейнасць)”) з чарговым візітам наведалі дзіцячы сацыяльны прытулак (ДСП) Сацыяльна-педагагічнага цэнтра г. Мазыра. Гэта ўжо другая сустрэча студэнтаў 1 курса з выхаванцамі ДСП у гэтым навучальным годзе.

 

Падрабязней...

“Моладзь СНД: вектар – на інтэграцыю”

18 снежня 2015 года ў Міжрэгіянальным інстытуце эканомікі і права пры Міжпарламенцкай Асамблеі ЕўрАзЭС (г. Санкт-Пецярбург) адбыўся Міжнародны навуковы сімпозіум “Моладзь СНД: вектар – на інтэграцыю”. У мерапрыемствах форума прынялі ўдзел супрацоўнікі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна – Юдзянкова Ганна Віктараўна (загадчык аспірантуры, старшыня савета маладых вучоных універсітэта), Мацвеева Святлана Васільеўна (начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю).

Падрабязней...

Навагодняя елка дабрыні ў ДУА “Мазырскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі”

21.12.2015 студэнты філалагічнага факультэта традыцыйна прынялі ўдзел у навагодняй дабрачыннай акцыі для выхаванцаў ДУА “Мазырскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі”. Дарыць цяпло нашых сэрцаў дзецям – гэта прызванне будучых настаўнікаў-філолагаў.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя