Сацыяльная работа на тэхнолага-біялагічным факультэце (сацыяльна-педагагічная дзейнасць)

Сацыяльная работа на тэхнолага-біялагічным факультэце (сацыяльна-педагагічная дзейнасць)

24 снежня 2015 г. студэнты 1 курса 1 групы факультэта тэхналогіі (спецыяльнасць “Сацыяльная работа (сацыяльна-педагагічная дзейнасць)”) з чарговым візітам наведалі дзіцячы сацыяльны прытулак (ДСП) Сацыяльна-педагагічнага цэнтра г. Мазыра. Гэта ўжо другая сустрэча студэнтаў 1 курса з выхаванцамі ДСП у гэтым навучальным годзе.

 

Студэнты падрыхтавалі для дзяцей навагоднюю гумарыстычную праграму, якая ўключала вясёлыя конкурсы, песні, танцы і гульні. Асаблівую цікавасць выклікала такая частка праграмы, як тэатр-экспромт, у ходзе дзеянняў якога юным акторам (у якасці якіх выступалі як выхаванцы прытулку, так і студэнты) давялося пабываць і ў ролі Дзеда Мароза, і Снягурачкі, і Снежнай Каралевы, і Снегавіка, і нават у ролі каня, акна, дуба і іншых незвычайных персанажаў, а самае галоўнае, давялося выручаць з палону Снягурачку, якую выкраў хітры Кашчэй Бессмяротны, каб свята не адбылося. Але ў выніку прыгоды закончыліся добра, чым усе ўдзельнікі мерапрыемства засталіся вельмі задаволеныя. У канцы праграмы ўсе выхаванцы прытулку атрымалі ад студэнтаў салодкія навагоднія падарункі і дамовіліся аб новай сустрэчы.

 

 


 

 Студэнты 2 курса 1 групы 

 

Дадатковая інфармацыя