“Моладзь СНД: вектар – на інтэграцыю”

“Моладзь СНД: вектар – на інтэграцыю”

 

18 снежня 2015 года ў Міжрэгіянальным інстытуце эканомікі і права пры Міжпарламенцкай Асамблеі ЕўрАзЭС (г. Санкт-Пецярбург) адбыўся Міжнародны навуковы сімпозіум “Моладзь СНД: вектар – на інтэграцыю”. У мерапрыемствах форума прынялі ўдзел супрацоўнікі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна – Юдзянкова Ганна Віктараўна (загадчык аспірантуры, старшыня савета маладых вучоных універсітэта), Мацвеева Святлана Васільеўна (начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю).

Ад імя арганізатараў форума ўсіх удзельнікаў прывітаў рэктар АНАА ВПА МІЭП, дырэктар Цэнтра еўразійскай інтэграцыі пры МПА ЕўрАзЭС, кандыдат юрыдычных навук Іскакаў Ірлан Жангазыевіч. У рамках адкрытай лекцыі аб гісторыі стварэння МПА і яе структуры расказаў начальнік экспертна-аналітычнага ўпраўлення Сакратарыята Савета МПА СНД Сурыгін Аляксандр Ігаравіч.На пленарным пасяджэнні Юдзянкова Г.В. выступіла з дакладам “Цэнтр русістыкі як аснова развіцця інтэграцыйнага ўзаемадзеяння ВНУ на прасторы СНД”. У рамках форума, які з’яўляецца міжнароднай платформай для дыялогу моладзі з краін ЕўрАзЭС, Мацвеева С.В. прыняла ўдзел у абмеркаванні і зацвярджэнні Палажэння аб маладзёжным інтэграцыйным клубе “Садружнасць”.

Пасля пленарнага пасяджэння работа сімпозіума працягвалася ў трох секцыях: “Інтэграцыйныя працэсы на прасторы Садружнасці Незалежных Дзяржаў: эканамічныя, палітычныя і прававыя аспекты”, “Шлях у прафесію”, “Сустрэча мастацтваў як фактар інтэгратыўных працэсаў на прасторы Садружнасці”. Удзельнікі таксама наведалі майстар-класы “Маляванне без пэндзлікаў”, “Візуальнае мастацтва. Графіка”, “Гарачая эмаль”, “Ліццё медальёна з гіпсу” і фотавыставу “Каралі Садружнасці”.

За “круглым сталом” з прадстаўнікамі адміністрацыі АНАА ВПА МІЭП – прарэктарам па навуковай рабоце Спірынай Марынай Юр’еўнай і прарэктарам па выхаваўчай рабоце Арловай Таццянай Віктараўнай, а таксама ўдзельнікамі форума з Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Рэспублікі Таджыкістан адбыўся абмен вопытам па арганізацыі НДРС у ВНУ, дзейнасці студэнцкага самакіравання, студэнцкіх рухаў і клубаў, абмеркаваны пытанні далейшага развіцця маладзёжнага ўзаемадзеяння ў рамках Маладзёжнага інтэграцыйнага клуба “Садружнасць”.

 

27-12-03 27-12-02
 

 

Дадатковая інфармацыя