Навагодняя елка дабрыні ў ДУА “Мазырскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі”

Навагодняя елка дабрыні ў ДУА “Мазырскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі”

21.12.2015 студэнты філалагічнага факультэта традыцыйна прынялі ўдзел у навагодняй дабрачыннай акцыі для выхаванцаў ДУА “Мазырскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі”. Дарыць цяпло нашых сэрцаў дзецям – гэта прызванне будучых настаўнікаў-філолагаў.

Дзеці і госці свята паглыбіліся ў атмасферу дабрыні і любові, радасці і чараўніцтва падчас прадстаўлення “Папялушка”. Кожнае выступленне гледачы сустракалі бурнымі апладысментамі і радаснымі ўсмешкамі. Валанцёры факультэта Сініцкая Ілона, Латышаў Кірыл, Карпава Ксенія, Максіменка Алена, Носаў Віктар, Шаўрэй Аліна, Канопліч Марыя павіншавалі ўсіх прысутных з Новым Годам і Калядамі і ўручылі навагоднія падарункі выхаванцам цэнтра – Ліпскаму Даніілу, Краўчанка Святлане, Бамбіза Сяргею, Савіцкаму Дзмітрыю, Рэут Марыі.


З Новым Годам, сябры!

Дадатковая інфармацыя