Віншуем з перамогай!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 05.01.2016 11:08
Новы год – самы жаданае і ўсімі любімае свята. Гэта самы дзівосны і казачны час, напоўнены чаканнем цудаў і чараўніцтва.
Напярэдадні Новага года ва ўніверсітэце адбыўся святочны канцэрт “Навагодні калейдаскоп”. Стваралі навагодні настрой супрацоўнікам і студэнтам універсітэта ўдзельнікі канцэртнай праграмы, якая ўключала нумары розных жанраў: вакальныя, харэаграфічныя, інструментальныя
30 снежня 2015 года Глава дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 529 “Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» 2015 года”.
Спецыяльную прэмію Прэзідэнта “Беларускі спартыўны Алімп” 2015 года атрымала выпускніца факультэта фізічнай культуры УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, чэмпіёнка свету і першых Еўрапейскіх гульняў Марына Літвінчук!
Віншуем Марыну і жадаем пераможных стартаў у Рыа-дэ-Жанейра!
Газета “Спартыўная панарама” ў 57-ы раз правяла конкурс па вызначэнні лепшых спартсменаў Беларусі. Было апытана 98 спартыўных журналістаў, якія працуюць у друкаваных і электронных СМІ. За першае месца налічвалася 10 ачкоў, за другое – дзевяць і г.д. За дзясятае – адно.
Сярод негульнёвых каманд перамогу атрымала жаночая байдарка-чацвёрка, у складзе якой выступалі выпускнікі факультэта фізічнай культуры УА МДПУ імя І.П. Шамякіна Маргарыта Цішкевіч, Вольга Худэнка, Надзея Ляпешка і Марына Літвінчук.
На званне лепшага трэнера прэтэндавала 19 намінантаў. У выніку перамогу атрымаў галоўны трэнер зборнай па веславанні на байдарках і каноэ Уладзімір Уладзіміравіч Шантаровіч.
Віншуем!!!
Цяжка знайсці людзей, якія не любяць свята Новага года!
Новы год – гэта свята, калі здзяйсняюцца цуды і мары. Менавіта таму выкладчыкі і студэнты факультэта фізічнай культуры арганізавалі і правялі дабрачыннае навагодняе мерапрыемства акцыі “У Новы год ад сэрца да сэрца” для інвалідаў установы “Тэрытарыяльны цэнтр садзеяння аслугоўванню насельніцтва Мазырскага раёна”.