Віншуем з перамогай!

Віншуем з перамогай!

05-01-01Віншуем выкладчыка кафедры педагогікі і методык дашкольнага і пачатковага навучання Герасімаву Наталлю Анатольеўну  з 1 месцам у конкурсе прэзентацый сямейных традыцый і каштоўнасцей у намінацыі “Лісты здалёку” (г. Екацярынбург)!

Форум праводзіўся ў рамках праграмы дзяржаўнай падтрымкі некамерцыйных неўрадавых арганізацый, якія ўдзельнічаюць у развіцці  грамадскіх інстытутаў, што рэалізуюць сацыяльна значныя праекты, і гранта Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, уладальнікам якога з’яўляецца АНАДА “Акадэмія дадатковай адукацыі”. Аператарам гранта з’яўляецца Усерасійская грамадская арганізацыя “Ліга здароўя нацыі”.

У рабоце Міжнароднага форума прыняло ўдзел больш за 720 чалавек з Расіі (Масквы, Свярдлоўскай і Курганскай абласцей, Рэспублікі Башкартастан), Італіі, Кіпра, Ізраіля, Рэспублікі Беларусь.

Эксперты з Расіі і краін бліжняга і далёкага замежжа абмеркавалі праблемы фарміравання здаровых бацькоўска-дзіцячых адносінаў у кантэксце стварэння і захавання сямейных каштоўнасцей і традыцый.

 

 

 


 

 

 

Дадатковая інфармацыя