Новы год – гэта свята, калі здзяйсняюцца мары

Новы год – гэта свята, калі здзяйсняюцца мары

12-01-01

Цяжка знайсці людзей, якія не любяць свята Новага года!

Новы год – гэта свята, калі здзяйсняюцца цуды і мары. Менавіта таму выкладчыкі і студэнты факультэта фізічнай культуры арганізавалі і правялі дабрачыннае навагодняе мерапрыемства акцыі “У Новы год ад сэрца да сэрца” для інвалідаў установы “Тэрытарыяльны цэнтр садзеяння аслугоўванню насельніцтва Мазырскага раёна”.

Студэнты факультэта – Ананіч Яўгенія, Качура Екацярына, Рамановіч Валерый, Кобзар Ігар, Лакіза Ігар, Ляўкоўскі Ілья, Івашкевіч Аляксей, Каравай Наталля, Катвіцкая Вікторыя, Шчур Вольга – падрыхтавалі і правялі святочнае мерапрыемства, якое выклікала мноства станоўчых эмоцый. Кожны студэнт факультэта мог адчуць сябе ў ролі Дзядулі Мароза. 

     

 Нічыпорка Н.М., куратар факультэта фізічнай культуры

Дадатковая інфармацыя