«Навагодні калейдаскоп»

«Навагодні калейдаскоп»

Новы год – самы жаданае і ўсімі любімае свята. Гэта самы дзівосны і казачны час, напоўнены чаканнем цудаў і чараўніцтва.

Напярэдадні Новага года ва ўніверсітэце адбыўся святочны канцэрт “Навагодні калейдаскоп”. Стваралі навагодні настрой супрацоўнікам і студэнтам універсітэта ўдзельнікі канцэртнай праграмы, якая ўключала нумары розных жанраў: вакальныя, харэаграфічныя, інструментальныя

Для віншавання на сцэну быў запрошаны рэктар універсітэта, прафесар Валянцін Васільевіч Валетаў, які пажадаў шчасця, дабрабыту, творчага натхнення і пазітыўных эмоцый, а таксама падвёў вынікі мінулага года і вызначыў мэты і задачы на новы год.

З віншавальным словам і падвядзеннем вынікаў 2015 года – Года моладзі – выступіла Іванна Аляксандраўна Падзіла, першы сакратар Мазырскага раённага камітэта Грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” і ўручыла лісты падзякі за актыўны ўдзел у рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі і асноўных накірункаў дзейнасці ГА “БРСМ” на тэрыторыі Мазырскага раёна: рэктару ўніверсітэта, прафесару Валянціну Васільевічу Валетаву, прарэктару па вучэбнай рабоце Сяргею Мікалаевічу Шчуру і начальніку аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю Святлане Васільеўне Мацвеевай.

На святочна ўпрыгожанай сцэне ў гэты вечар усіх чакалі сапраўдныя навагоднія цуды і, бясспрэчна, казачныя героі, якіх так любяць дарослыя і дзеці. Дзядуля Мароз і Снягурачка павіншавалі ўсіх са святам і падарылі ўсім прысутным добры настрой і зарад бадзёрасці на ўвесь Новы год.

 

          
   
    

Дадатковая інфармацыя