Галоўная

Галоўная Навіны

На тэхнолага-біялагічным факультэце адбыўся навукова-метадычны семінар на тэму “Перспектывы і методыкі заалагічных даследаванняў у паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі”

29-02-01

25 лютага 2016 года на тэхнолага-біялагічным факультэце адбыўся навукова-метадычны семінар на тэму “Перспектывы і методыкі заалагічных даследаванняў у паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі”. Арганізатары семінара – кафедра біялогіі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна і грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.

Падрабязней...

Сустрэча са спецыялістамі Нацыянальнага банка РБ на факультэце ДіПА

25-02-8

24 лютага 2016 года на факультэце дашкольнай і пачатковай адукацыі адбылася сустрэча студэнтаў 2–5 курсаў са спецыялістамі Нацыянальнага банка РБ па Гомельскай вобласці: намеснікам начальніка ўпраўлення касавага і разліковага абслугоўвання Глушаковай Наталляй Іванаўнай, начальнікам аддзела касавых аперацый і галоўным спецыялістам аддзела касавых аперацый Зайцавым Сяргеем Мікалаевічам.

Падрабязней...

Пакуль памятаем – мы жывем!

Пад такім дэвізам 16 лютага 2016 года на тэхнолага-біялагічным факультэце па ініцыятыве аддзела па выхаваўчайй рабоце з моладдзю пры падтрымцы адміністрацыі факультэта і прафкама студэнтаў у асобе Віктара Віктаравіча Струкава адбылася сустрэча студэнцкага актыву факультэта з нашым земляком, удзельнікам афганскай вайны – Адзінцовым Аляксандрам Васільевічам. Дадзенае мерапрыемства было прысвечана Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, які адзначаецца штогадова 15 лютага згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года № 157.

Падрабязней...

«Творчасць маладых педагогаў»

24-02-01Выпускнікі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П. Шамякіна (выпуск 2014) прынялі ўдзел у конкурсе “Творчасць маладых педагогаў”. У дадзеным конкурсе прымалі ўдзел студэнты выпускных курсаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь і маладыя настаўнікі пачатковых класаў са стажам працы да 2 гадоў:

Падрабязней...

Міжнародны конкурс А4*2016

    “Погляд з марской глыбіні” 
22-02-03

У рамках рэалізацыі дагавора аб міжнародным супрацоўніцтве і пры падтрымцы аддзела міжнародных сувязей кафедра працоўнага навучання і выяўленчага мастацтва прыняла ўдзел у Міжнародным арт-конкурсе маладых мастакоў А4*2016, заснавальнікам якога выступіла ФДБАУ ВПА “Цюменскі дзяржаўны ўніверсітэт” пры падтрымцы Цюменскага рэгіянальнага аддзялення УТГА “Саюз мастакоў Расіі”.

Мэтай выставы-конкурсу з’яўляецца выяўленне маладых таленавітых мастакоў, стымуляцыя іх выхаду на ўсерасійскую і міжнародную арэну; падтрымка маладых таленавітых і перспектыўных мастакоў; павышэнне прафесійнага ўзроўню ўзораў выяўленчага мастацтва, створаных студэнтамі і выпускнікамі мастацкіх ВНУ уральскага і сібірскага рэгіёнаў.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя