Сустрэча са спецыялістамі Нацыянальнага банка РБ на факультэце ДіПА

Сустрэча са спецыялістамі Нацыянальнага банка РБ на факультэце ДіПА


25-02-824 лютага 2016 года на факультэце дашкольнай і пачатковай адукацыі адбылася сустрэча студэнтаў 2–5 курсаў са спецыялістамі Нацыянальнага банка РБ па Гомельскай вобласці: намеснікам начальніка ўпраўлення касавага і разліковага абслугоўвання Глушаковай Наталляй Іванаўнай, начальнікам аддзела касавых аперацый і галоўным спецыялістам аддзела касавых аперацый Зайцавым Сяргеем Мікалаевічам.

Глушакова Н.І. пазнаёміла студэнтаў з указам Прэзідэнта РБ ад 4 лістапада 2015 года № 450 “Аб правядзенні дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі РБ” і Пастанаўленнем Праўлення Нацыянальнага банка РБ ад 17 лістапада 2015 г. № 676 “Аб выпуску ў зварот грашовых знакаў узору 2009 і выдаленні са звароту грашовых адзінак узору 2000 года”.

Наталля Іванаўна Глушакова расказала, што з 01.06.2016 г. у зварот будуць выпушчаны банкноты і манеты ўзору 2009 года наступных наміналаў:

– банкноты наміналам 5, 10, 20, 50, 100, 200 і 500 беларускіх рублёў;

–  манеты наміналам 1, 2, 5, 10, 20 і 50 беларускіх капеек, а таксама наміналам 1 і 2 беларускія рублі.

Зайцаў Сяргей Мікалаевіч расказаў, што агульная канцэпцыя дызайну новых банкнот адпавядае дэвізу “Мая краіна – Беларусь”; кожная банкнота прысвечана адной з абласцей Беларусі і г. Мінску. Сяргей Мікалаевіч адказаў на пытанні студэнтаў аб візуальных прыкметах сапраўднасці грашовых адзінак 2009 года. Ён расказаў, што банкноты выраблены на спецыяльнай паперы з хаатычна размешчанымі на ёй ахоўнымі валокнамі сіняга і чырвонага колераў і маюць наступныя візуальныя прыкметы сапраўднасці: вадзяны знак, ахоўная нітка, метка для людзей са слабым зрокам, выява, што змяшчаецца і інш.

Студэнты выказалі пажаданне аб далейшым працягванні работы па павышэнні фінансавай граматнасці. 

25-02-9 25-02-10 25-02-11

Дадатковая інфармацыя