Галоўная

Галоўная Навіны

Навукова-метадычны семінар-практыкум “Развіццё прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў фізікі пры падрыхтоўцы навучэнцаў да цэнтралізаванага тэставання”

30-03-1-17

25 сакавіка 2016 года на кафедры агульнай фізікі і методыкі выкладання фізікі адбыўся навукова-метадычны семінар-практыкум настаўнікаў фізікі і астраноміі г. Мазыра і Мазырскага раёна на тэму “Развіццё прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў фізікі пры падрыхтоўцы навучэнцаў да цэнтралізаванага тэставання”.

Падрабязней...

Студэнты УА МДПУ імя І.П. Шамякіна – за здаровы лад жыцця!

29-03-1-9

24 сакавіка 2016 года ва ўніверсітэце адбыўся агульнаўніверсітэцкі конкурс студэнцкіх агітацыйных брыгад па прапагандзе здаровага ладу жыцця “Моладзь – за здароўе!”. 5 студэнцкіх агітацыйных брыгад паказалі яркія выступленні і прадставілі свой пункт погляду на прафілактыку шкодных звычак, сваё бачанне свабоды ад залежнасцей і свае ўяўленні аб важнасці здаровага ладу жыцця.

Падрабязней...

Дружна, у ногу, з аптымізмам – за здаровы лад жыцця!

28-03-2-3

24.03.2016 адбыўся агульнаўніверсітэцкі конкурс студэнцкіх агітацыйных брыгад “За здаровы лад жыцця”. Філалагічны факультэт прадстаўляла каманда творчых студэнтаў “Здаровае пакаленне” ў складзе: Рабцавай Марыі (капітан каманды), Кавалёва Яна, Палуян Галіны, Водневай Анжалікі, Ізотавай Таццяны, Сахно Дар’і, Вага Рамана, Васіленка Ксеніі, Амялюжанка Сабіны (спец. “Англійская мова. Нямецкая мова”), Уласенка Карыны (спец. “Руская мова і літаратура”).

Падрабязней...

Мерапрыемства «Пагаворым пра маці»

9 сакавіка ў ДУА “Сярэдняя школа № 16 г. Мазыра” было праведзена мерапрыемства “Пагаворым пра маці”, прымеркаванае да Дня Маці ў рамках традыцыйнай “Нямецкай гасцінай”. Арганізатар свята, Мацвеенка Ірына Міхайлаўна, запрасіла ў якасці гасцей студэнтаў 4 курса філалагічнага факультэта з ліку замежных грамадзян. Навучэнцы школы падрыхтавалі святочны канцэрт, у якім змаглі прыняць удзел і студэнты.

Падрабязней...

«Я люблю Расію да болю сардэчнага…»: да юбілею Міхаіла Яўграфавіча Салтыкова-Шчадрына

28-03-1-5

25.03.2016 на філалагічным факультэце ў рамках пасяджэння Літаратурнай гасцінай быў прадстаўлены вусны часопіс “Я люблю Расію да болю сардэчнага…”, прысвечаны 190-годдзю з дня нараджэння М.Я. Салтыкова-Шчадрына.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя