Студэнты УА МДПУ імя І.П. Шамякіна – за здаровы лад жыцця!

Студэнты УА МДПУ імя І.П. Шамякіна – за здаровы лад жыцця!

24 сакавіка 2016 года ва ўніверсітэце адбыўся агульнаўніверсітэцкі конкурс студэнцкіх агітацыйных брыгад па прапагандзе здаровага ладу жыцця “Моладзь – за здароўе!”. 5 студэнцкіх агітацыйных брыгад паказалі яркія выступленні і прадставілі свой пункт погляду на прафілактыку шкодных звычак, сваё бачанне свабоды ад залежнасцей і свае ўяўленні аб важнасці здаровага ладу жыцця.

Каманды падрыхтавалі выступленні з улікам зададзенай тэматыкі і з выкарыстаннем разнастайных мастацка-выразных сродкаў і жанраў. Па выніках конкурсу рашэннем журы месцы размеркаваліся наступным чынам: ІІІ месца – агітбрыгада факультэта фізічнай культуры “Гарачыя сэрцы”, ІІ месца – агітбрыгада філалагічнага факультэта “Здаровае пакаленне”. Перамогу атрымала агітбрыгада тэхнолага-біялагічнага факультэта “Жыць так здорава!”.

У намінацыі “Лепшая жаночая роля” была адзначана Анастасія Мядзведзева, удзельніца каманды факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі “Імя Алены Малышавай”. Намінацыя “Лепшая мужчынская роля” прысуджана Арцёму Страсе, удзельніку каманды фізіка-інжынернага факультэта “Мелатанін”. Ад прафкама студэнтаў усім камандам былі ўручаны салодкія ўзнагароды.

Віншуем пераможцаў і ўпэўненыя, што студэнцкая моладзь і ў далейшым будзе рэалізоўваць свае самыя смелыя ідэі, радаваць нас творчымі поспехамі і бліскучымі перамогамі!

 

 

29-03-1-1 29-03-1-2 29-03-1-3
29-03-1-4 29-03-1-5 29-03-1-6
29-03-1-7 29-03-1-8 29-03-1-10
29-03-1-11 29-03-1-12 29-03-1-13
29-03-1-14 29-03-1-15 29-03-1-16
29-03-1-17 29-03-1-18 29-03-1-19
29-03-1-20 29-03-1-21 29-03-1-22
29-03-1-23

Дадатковая інфармацыя