Дружна, у ногу, з аптымізмам – за здаровы лад жыцця!

Дружна, у ногу, з аптымізмам – за здаровы лад жыцця!

 

 

24.03.2016 адбыўся агульнаўніверсітэцкі конкурс студэнцкіх агітацыйных брыгад “За здаровы лад жыцця”. Філалагічны факультэт прадстаўляла каманда творчых студэнтаў “Здаровае пакаленне” ў складзе: Рабцавай Марыі (капітан каманды), Кавалёва Яна, Палуян Галіны, Водневай Анжалікі, Ізотавай Таццяны, Сахно Дар’і, Вага Рамана, Васіленка Ксеніі, Амялюжанка Сабіны (спец. “Англійская мова. Нямецкая мова”), Уласенка Карыны (спец. “Руская мова і літаратура”).

 

Студэнты сказалі “Не!” наркаманіі, алкагалізму, табакакурэнню і “Так!” здароваму ладу жыцця. Гледачам і ўдзельнікам конкурсу былі раздадзены інфармацыйныя буклеты філалагічнага факультэта “Выбірай здаровы лад жыцця!”. Па выніках конкурсу наша каманда заняла ганаровае ІІ месца.

Віншуем!

 

28-03-2-1 28-03-2-2
28-03-2-4 28-03-2-5
28-03-2-6 28-03-2-7
28-03-2-8

Дадатковая інфармацыя