Галоўная

Галоўная Навіны

Хадунькова Юлія – лаўрэат прэміі Гомельскага аблвыканкама

02-03-12

Традыцыя матэрыяльнага заахвочвання таленавітай моладзі Гомельскай вобласці з’явілася ў 2005 годзе. Сур’ёзны адбор праходзяць актыўныя, творчыя і інтэлектуальныя маладыя людзі.

25 лютага 2016 года старшыня Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Дворнік У.А. на пасяджэнні Гомельскага аблвыканкама ўручыў прэміі чатыром студэнтам устаноў вышэйшай адукацыі, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у інтэлектуальнай і грамадскай дзейнасці. Сярод лаўрэатаў – Хадунькова Юлія, студэнтка філалагічнага факультэта нашага ўніверсітэта.

 

Падрабязней...

Студэнцкая моладзь супраць наркотыкаў

         1 сакавіка ў Рэспубліцы Беларусь праводзяцца акцыі, прысвечаныя Міжнароднаму дню барацьбы з наркотыкамі.

На працягу апошніх гадоў праблема немедыцынскага выкарыстання наркотыкаў, псіхатропных, таксічных і іншых адурманьваючых сродкаў стала актуальнай для большасці краін свету, у тым ліку і для Рэспублікі Беларусь.

 

Падрабязней...

Твары, выдумвай і дзярзай!

На 5 курсе тэхнолага-біялагічнага факультэта будучыя настаўнікі тэхнічнай працы актыўна заахвочваюцца да творчай дзейнасці. Вельмі цікава студэнтам выпускных курсаў займацца тэхнічнай творчасцю па наступных накірунках: авіямадэляванне і судамадэляванне. У працэсе лабараторных заняткаў студэнты самастойна распрацоўваюць графічную і тэхналагічную дакументацыю, а таксама рашаюць канструктарскія задачы пры стварэнні будучых сувенірных мадэляў гістарычных самалётаў і арыгінальных караблёў з ветразямі.

Падрабязней...

Куратарская гадзіна, прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь

01-03-1

У рамках правядзення куратарскай гадзіны, прысвечанай Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, студэнты 5 курса спецыяльнасці “Біялогія. Ахова прыроды” тэхнолага-біялагічнага факультэта 26 лютага 2016 г. наведалі кінатэатр “Мір” для прагляду прэм’еры мастацкага фільма “Дзяржаўная мяжа: Падманная мэта” (Беларусь).

Гэта кінааповесць аб пагранічніках, якія ў новых рэаліях супрацьстаяць тэрарызму, наркатрафіку і кантрабандзе зброі. Студэнты ўражаны мужнасцю і гераізмам нашых сучаснікаў.

Падрабязней...

Дзень адкрытых дзвярэй на філалагічным

29-02-06

Лозунг на ўсе часы апраўданы:

Будучыня – гэта філфак і мы!

27.02.2016 на філалагічным факультэце на базе Цэнтра русістыкі адбылася сустрэча старшакласнікаў школ Палескага рэгіёна з выкладчыкамі і студэнцкім актывам факультэта. На мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы ДУА “Сярэдняя школа № 16 г. Мазыра”, ДУА “Сярэдняя школа № 12 г. Мазыра”, ДУА “Сярэдняя школа № 11 г. Мазыра”, ДУА “Козенская сярэдняя школа Мазырскага раёна”, ДУА “Сярэдняя школа № 7 г. Калінкавічы”, ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Ельска”, ДУА “Варатынская сярэдняя школа Калінкавіцкага раёна”.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя