«Я люблю Расію да болю сардэчнага…»: да юбілею Міхаіла Яўграфавіча Салтыкова-Шчадрына

«Я люблю Расію да болю сардэчнага…»: да юбілею Міхаіла Яўграфавіча Салтыкова-Шчадрына

25.03.2016 на філалагічным факультэце ў рамках пасяджэння Літаратурнай гасцінай быў прадстаўлены вусны часопіс “Я люблю Расію да болю сардэчнага…”, прысвечаны 190-годдзю з дня нараджэння М.Я. Салтыкова-Шчадрына.

Часопіс падрыхтавалі студэнткі 2 курса спецыяльнасці “Руская мова і літаратура” Хамраева Айна і Саўчанка Екацярына. Яны пазнаёмілі ўдзельнікаў гасцінай з фактамі творчай біяграфіі пісьменніка-сатырыка, адзначылі галоўныя прыёмы яго мастацкай творчасці – алегорыю і гратэск. Прагучалі ўрыўкі з літаратурных твораў класіка: “Гісторыя аднаго горада”, “Пашахонская старажытнасць”, “Паны Галаўлёвы”, “Мудры пячкур”. Для студэнтаў факультэта была падрыхтавана літаратурная віктарына “М.Я. Салтыкоў-Шчадрын – пісьменнік-сатырык”.

Максім Горкі, аналізуючы творчасць М.Я. Салтыкова-Шчадрына, адзначаў: “… Шчадрын ішоў упоравень з жыццём, ні на крок не спыняючыся, ён уважліва глядзеў яму ў твар і – горка – па-прарочы смяяўся над усім і ўсімі… Немагчыма зразумець гісторыю Расіі ў другой палове ХІХ стагоддзя без дапамогі Шчадрына”.


28-03-1-2 28-03-1-3
28-03-1-4 28-03-1-1

Дадатковая інфармацыя