Мерапрыемства «Пагаворым пра маці»

Мерапрыемства «Пагаворым пра маці»

9 сакавіка ў ДУА “Сярэдняя школа № 16 г. Мазыра” было праведзена мерапрыемства “Пагаворым пра маці”, прымеркаванае да Дня Маці ў рамках традыцыйнай “Нямецкай гасцінай”. Арганізатар свята, Мацвеенка Ірына Міхайлаўна, запрасіла ў якасці гасцей студэнтаў 4 курса філалагічнага факультэта з ліку замежных грамадзян. Навучэнцы школы падрыхтавалі святочны канцэрт, у якім змаглі прыняць удзел і студэнты.

Джангелдыева Шырын выканала папулярную туркменскую песню “Бранзалеты”, а Сейткуліева Шэрбет сыграла на нацыянальным інструменце галуз. Бабамурадава Зарыфа, Мырадава Акнабат і Чарыева Тавус дапоўнілі нумар танцам. Назараў Ізат і Абдулаеў Хаджа расказалі пра традыцыі Туркменістана ў суправаджэнні прэзентацыі. Мерапрыемства праводзілася на нямецкай і рускай мовах. Студэнты з захапленнем расказалі аб ролі замежных моў у жыцці сучаснай моладзі і аб магчымасці прадоўжыць навучанне замежным мовам пасля школы ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна на філалагічным факультэце па спецыяльнасці “Англійская мова. Нямецкая мова”, студэнтамі якога яны і з’яўляюцца.

 



 

Дадатковая інфармацыя