Навукова-метадычны семінар-практыкум “Развіццё прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў фізікі пры падрыхтоўцы навучэнцаў да цэнтралізаванага тэставання”

Навукова-метадычны семінар-практыкум “Развіццё прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў фізікі пры падрыхтоўцы навучэнцаў да цэнтралізаванага тэставання”

30-03-1-1725 сакавіка 2016 года на кафедры агульнай фізікі і методыкі выкладання фізікі адбыўся навукова-метадычны семінар-практыкум настаўнікаў фізікі і астраноміі г. Мазыра і Мазырскага раёна на тэму “Развіццё прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў фізікі пры падрыхтоўцы навучэнцаў да цэнтралізаванага тэставання”.

Мэта правядзення семінара – забеспячэнне пераемнасці і эфектыўнага ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі ў галіне навукова-практычнай, метадычнай і прафарыентацыйнай дзейнасці.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуўся загадчык кафедры агульнай фізікі і МВФ, доктар тэхнічных навук, прафесар Савенка Уладзімір Сямёнавіч. Паводле праграмы семінара выступілі: Булаўка Леанід Сяргеевіч – метадыст вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму Мазырскага райвыканкама з пытаннем аб выкананні рашэнняў па выніках інструктыўна-метадычнай нарады па тэме “Удасканальванне прафесійнай кампетэнтнасці настаўніка фізікі як фактар павышэння якасці адукацыі”; Равуцкая Жанна Іванаўна – кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры агульнай фізікі і МВФ з дакладам “Некаторыя аспекты падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэставання”; Астрэйка Алена Сяргееўна – кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры агульнай фізікі і МВФ з дакладам “Змены ў змесце вучэбных праграм па фізіцы для агульнаадукацыйных устаноў”; Марціновіч Марына Максімаўна – настаўнік фізікі ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Мазыра” з паведамленнем аб выкарыстанні электронных адукацыйных рэсурсаў па фізіцы для павышэння эфектыўнасці правядзення вучэбных заняткаў (з вопыту работы); Сіліч Віктар Уладзіміравіч – настаўнік фізікі ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Мазыра” – падвёў вынікі ўдзелу навучэнцаў у раённых і абласных алімпіяд па астраноміі.

У ходзе семінара былі абмеркаваны праблемы падрыхтоўкі навучэнцаў да цэнтралізаванага тэставання па фізіцы: раскрыты асноўныя аспекты падрыхтоўкі навучэнцаў да цэнтралізаванага тэставання; разгледжаны метадычныя падыходы да пытанняў карэкцыі і папярэджання тыповых памылак пры падрыхтоўцы навучэнцаў да цэнтралізаванага тэставання па фізіцы; прадстаўлены эфектыўны вопыт выкладчыкаў па выкарыстанні электронных адукацыйных рэсурсаў па фізіцы, у прыватнасці з выкарыстаннем магчымасцей інтэрактыўнай дошкі.

30-03-1-1 30-03-1-2 30-03-1-3
30-03-1-15 30-03-1-7 30-03-1-8
30-03-1-9 30-03-1-10 30-03-1-11
30-03-1-12 30-03-1-13 30-03-1-14
30-03-1-4 30-03-1-16 30-03-1-5
30-03-1-6

 

Дадатковая інфармацыя