Міжнародны конкурс А4*2016

Міжнародны конкурс А4*2016

  “Погляд з марской глыбіні” 
22-02-03

У рамках рэалізацыі дагавора аб міжнародным супрацоўніцтве і пры падтрымцы аддзела міжнародных сувязей кафедра працоўнага навучання і выяўленчага мастацтва прыняла ўдзел у Міжнародным арт-конкурсе маладых мастакоў А4*2016, заснавальнікам якога выступіла ФДБАУ ВПА “Цюменскі дзяржаўны ўніверсітэт” пры падтрымцы Цюменскага рэгіянальнага аддзялення УТГА “Саюз мастакоў Расіі”.

Мэтай выставы-конкурсу з’яўляецца выяўленне маладых таленавітых мастакоў, стымуляцыя іх выхаду на ўсерасійскую і міжнародную арэну; падтрымка маладых таленавітых і перспектыўных мастакоў; павышэнне прафесійнага ўзроўню ўзораў выяўленчага мастацтва, створаных студэнтамі і выпускнікамі мастацкіх ВНУ уральскага і сібірскага рэгіёнаў.

Конкурс праводзіцца ў наступных намінацыях: “графіка”, “жывапіс”, “дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”, “ілюстрацыя”, “каліграфія”, “арт-дызайн”, “мастацкі фотаздымак” у перыяд з лістапада па красавік 2016.

Партнёрамі “А4*2016” з’яўляюцца Цюменская абласная дума, ДАУК ЦВ “Музейны комплекс імя І.Я. Слаўцова”, Цюменскае рэгіянальнае аддзяленне УТГА “Саюз мастакоў Расіі”, СМІ г. Цюмені.

На выставу-конкурс ад нашай ВНУ былі накіраваны творчыя работы 10-ці студэнтаў, выкананыя за апошнія два гады. Фармат А4 – адзінае абмежаванне ў рабоце аўтараў, што паўплывала на выбар сюжэтаў, кампазіцыі, тэхнікі выканання работ. Асноўнымі крытэрыямі ў ацэнцы прадстаўленых на выставу-конкурс работ з’яўляюцца:

– мастацка-вобразная выразнасць;
– кампазіцыйная цэласнасць і завершанасць;
– стылёвае адзінства;
– арыгінальнасць.

1 этап праводзіўся да 10 студзеня 2016 года ў завочнай форме. Геаграфія ўдзельнікаў вельмі вялікая і прадстаўнічая. Кампетэнтным журы ў складзе Фалькова У.М., кандыдата юрыдычных навук, рэктара Цюменскага дзяржаўнага ўніверсітэта, старшыні гарадскога аддзялення ўсерасійскай грамадскай арганізацыі “Асацыяцыя юрыстаў Расіі”, дэпутата Цюменскай гарадской думы; Новік А.С., члена Саюза мастакоў Расіі, Заслужанага мастака Расійскай Федэрацыі, члена-карэспандэнта Міжнароднай акадэміі грамадскіх навук; Баратынскага А.А., мастака, Іерусалім (Ізраіль); Джэйн Гіблін, мастака, г. Хобарт, Тасманія (Аўстралія); Шохава К.А., члена Саюза мастакоў Расіі, члена Усерасійскай асацыяцыі мастацтвазнаўцаў, кандыдата філасофскіх навук, дацэнта кафедры мастацтваў і іншых, адабрала для ўдзелу ў фінале калі 60 аўтараў са 148 прыняўшых удзел у конкурсе, у тым ліку з Індыі – 1, Італіі – 1, ЗША – 2, Францыі – 1, Чэхіі – 1, Польшчы – 1, Іспаніі – 1.

З работ, прадстаўленых кафедрай працоўнага навучання і выяўленчага мастацтва, у фінал адабрана 5 кампазіцый:

– Баўжэвіч М. (4 курс) “Бэз” (акварэль);
– Кліменка А. (1 курс) “Погляд з марской глыбіні” (графіка);
– Кукліна І. (4 курс) “Складаны дзень” (алейны жывапіс);
– Курыловіч А. (4 курс) “Дажджлівы дзень” (акварэль);
– Харлан С. (4 курс) “Домік са сну” (вышыўка хардангер).

Дадзеныя творчыя работы накіраваны для ўдзелу ў вочным этапе конкурсу і выніковай экспазіцыі. Адкрытыя выставы-конкурсы адбудуцца 23 сакавіка 2016 года ў выставачных залах інстытута псіхалогіі і педагогікі ЦюмДУ. Работы фіналістаў будуць прадстаўлены ў электронным каталозе.

Жадаем поспеху ўдзельнікам фінальнага этапу міжнароднага арт-конкурсу А4*2016! 

22-02-04 22-02-05
                                   “Дажджлівы дзень”                                                       “Домік са сну” 
22-02-06 22-02-07
                    “Бэз”                                                                        “Складаны дзень” 

Дадатковая інфармацыя