На тэхнолага-біялагічным факультэце адбыўся навукова-метадычны семінар на тэму “Перспектывы і методыкі заалагічных даследаванняў у паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі”

На тэхнолага-біялагічным факультэце адбыўся навукова-метадычны семінар на тэму “Перспектывы і методыкі заалагічных даследаванняў у паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі”

29-02-01

25 лютага 2016 года на тэхнолага-біялагічным факультэце адбыўся навукова-метадычны семінар на тэму “Перспектывы і методыкі заалагічных даследаванняў у паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі”. Арганізатары семінара – кафедра біялогіі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна і грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны”

У ходзе семінара былі разгледжаны перспектывы і методыкі арніталагічных даследаванняў у паўднёва-ўсходняй частцы Рэспублікі Беларусь (дакладчык – Пінчук П.В., эксперт грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, навуковы супрацоўнік ДНВА “НВЦ НАН Беларусі па біярэсурсах”) і сучасныя падыходы да тэрыялагічных даследаванняў у Беларусі (дакладчык – Янута Г.Г., загадчык лабараторыі тэрыялогіі ДНВА “НВЦ НАН Беларусі па біярэсурсах”, дацэнт кафедры біялогіі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, кандыдат біялагічных навук, дацэнт).

 

На семінары прысутнічалі супрацоўнікі ўстаноў адукацыі г. Мазыра і студэнты тэхнолага-біялагічнага факультэта.

 

29-02-02 29-02-03

Загадчык кафедры біялогіі Катовіч І.В.
адкрывае семінар

П.В. Пінчук расказвае аб перспектывах
арніталагічных даследаванняў у паўднёва-ўсходняй
частцы Рэспублікі Беларусь

29-02-04 29-02-05

Дацэнт Янута Г.Г. знаёміць прысутных
з асаблівасцямі тэрыялагічных
даследаванняў у Беларусі

Сярод удзельнікаў семінара –
будучыя педагогі і навуковыя супрацоўнікі

Дадатковая інфармацыя