Галоўная

Галоўная Навіны

Развіццё асобы ва ўмовах дэпрывацыі як актуальная сацыяльна-псіхалагічная праблема

22-12-01Для паўнацэннага развіцця асобы значнымі з’яўляюцца не толькі і не столькі патрэбы ў ежы, самазахаванні, прадаўжэнні роду, колькі ва ўзаемадзеянні і эмацыянальнай сувязі дзіцяці з блізкімі людзьмі. Тэрмін “дэпрывацыя” выкарыстоўваецца ў псіхалогіі і медыцыне, у побытавым маўленні і азначае пазбаўленне альбо абмежаванне магчымасцей задавальнення жыццёва важных патрэб. У сувязі з гэтым узнікае неабходнасць разумення дзіцячых праблем, звязаных з дэпрывацыяй, якая набывае асаблівую важнасць у сучаснай псіхалогіі ў кантэксце тармажэння інтэлектуальнага і эмацыянальнага развіцця дзіцяці ў сілу недахопу сацыяльных і сэнсарных стымулаў.

Падрабязней...

Сацыяльная работа на тэхнолага-біялагічным факультэце (сацыяльна-педагагічная дзейнасць)

10 снежня 2015 г. адбылася чарговая сустрэча студэнтаў 3 курса 1 групы тэхнолага-біялагічнага факультэта (спецыяльнасць “Сацыяльная работа (сацыяльна-педагагічная дзейнасць)”) з выхаванцамі аддзялення для дзённага знаходжання інвалідаў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мазырскага раёна.

Падрабязней...

Віншуем з прызначэннем стыпендый Прэзідэнцкага спартыўнага клуба!

pr-sportkiub16 снежня 2015 года ў зале алімпійскай славы Нацыянальнага алімпійскага камітэта адбылася Дзясятая цырымонія ўручэння імянных пасведчанняў стыпендыятам Прэзідэнцкага спартыўнага клуба на 2016 год.

Сярод 204 стыпендыятаў з ліку перспектыўных спартсменаў, спартсменаў-паралімпійцаў і трэнераў-выкладчыкаў 8 студэнтаў факультэта фізічнай культуры УА МДПУ імя І.П. Шамякіна.

Падрабязней...

Рэспубліканскі фестываль творчасці замежных студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі «Fest-ART.by – 2015»

Рэспубліканскі фестываль творчасці замежных студэнтаў «Fest-ART.by – 2015» стартаваў 17 лістапада. Штогадова фестываль прадастаўляе магчымасць знаёмства студэнтаў з нацыянальнымі асаблівасцямі, традыцыямі і культурамі краін свету, закліканы аб’яднаць дружную, шматнацыянальную студэнцкую сям’ю. Ён устанаўлівае і пашырае творчыя сувязі і фарміруе ўнікальны вопыт міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, культуры і развіцця маладзёжных ініцыятыў.

Падрабязней...

І Рэспубліканскі студэнцкі форум “Бярыся! Рэалізуй! Стварай! Трымайся за мару!”

16-12-01 Мерапрыемствы форума, арганізатарам якога выступілі Грамадскае аб’яднанне “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” і Рэспубліканскі студэнцкі Савет пры ЦК ГА “БРСМ”, праходзілі з 9 па 12 снежня 2015 года ў фармаце адукацыйнага семінара.

УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” прадстаўляла Таццяна Процка – сакратар першаснай арганізацыі ГА “БРСМ”, член Рэспубліканскага студэнцкага Савета пры ЦК ГА “БРСМ”.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя