Сацыяльная работа на тэхнолага-біялагічным факультэце (сацыяльна-педагагічная дзейнасць)

Сацыяльная работа на тэхнолага-біялагічным факультэце (сацыяльна-педагагічная дзейнасць)

10 снежня 2015 г. адбылася чарговая сустрэча студэнтаў 3 курса 1 групы тэхнолага-біялагічнага факультэта (спецыяльнасць “Сацыяльная работа (сацыяльна-педагагічная дзейнасць)”) з выхаванцамі аддзялення для дзённага знаходжання інвалідаў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мазырскага раёна.

Ужо некалькі гадоў паміж аддзяленнем для дзённага знаходжання інвалідаў ТЦСАН і студэнтамі факультэта – будучымі сацыяльнымі работнікамі – існуюць самыя цесныя сяброўскія сувязі. Падчас такіх запланаваных сустрэч ажыццяўляюцца самыя розныя формы ўзаемадзеяння: конкурсна-гульнёвыя праграмы, трэнінгі, майстар-класы і інш.

Для гэтай сустрэчы студэнты падрыхтавалі для выхаванцаў аддзялення займальную праграму “Вандроўка ў краіну Здароўя” з яркімі прэзентацыямі і відэаролікамі, якая ўключала як пазнавальную інфармацыю, так і вясёлыя конкурсы і гульні. Мерапрыемства выклікала ва ўсіх удзельнікаў не толькі жывую цікавасць да важных пытанняў, звязаных са здаровым ладам жыцця, але і самы вясёлкавы настрой – у зале панавалі жарты, смех, вяселле.

У канцы праграмы ўсе выхаванцы аддзялення атрымалі ад студэнтаў смачныя салодкія ўзнагароды, а выхаванцы і супрацоўнікі аддзялення ўручылі студэнтам актуальны сувенір – навагоднюю елачку, зробленую самімі выхаванцамі ў якасці падарунка да Новага года і па традыцыі выканалі для студэнтаў музычны падарунак – новую песню. 

Дадатковая інфармацыя