Рэспубліканскі фестываль творчасці замежных студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі «Fest-ART.by – 2015»

Рэспубліканскі фестываль творчасці замежных студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі «Fest-ART.by – 2015»

Рэспубліканскі фестываль творчасці замежных студэнтаў «Fest-ART.by – 2015» стартаваў 17 лістапада. Штогадова фестываль прадастаўляе магчымасць знаёмства студэнтаў з нацыянальнымі асаблівасцямі, традыцыямі і культурамі краін свету, закліканы аб’яднаць дружную, шматнацыянальную студэнцкую сям’ю. Ён устанаўлівае і пашырае творчыя сувязі і фарміруе ўнікальны вопыт міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, культуры і развіцця маладзёжных ініцыятыў.

Усяго ў Беларусі навучаецца больш за 18 тысяч замежных грамадзян. Яны прадстаўляюць 101 краіну свету. Фестываль праходзіць раз у два гады і ў гэтым годзе пазнаёміў з культурамі краін свету ўжо ў 11 раз. У Фестывалі прынялі ўдзел 43 установы вышэйшай адукацыі, у тым ліку і наш універсітэт.

На працягу трох тыдняў у рамках фестывалю прайшлі як традыцыйныя, так і інавацыйныя мерапрыемствы. 17 лістапада ў канцэртнай зале “Верхні горад” адбылося афіцыйнае адкрыццё. У мерапрыемстве прынялі ўдзел творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы ўстаноў вышэйшай адукацыі. 27 лістапада ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” прайшла выстава дэкаратыўна-прыкладной і выяўленчай творчасці замежных студэнтаў “Гармонія бясконцасці”. 3 снежня ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбылося свята “Беларусь сустракае сяброў”.

Новаўвядзеннем гэтага года сталі конкурсы: відэаінтэрв’ю “20 першых пакаленняў паспяховых”, інтэрактыўная акцыя «Vade Mecum» і відэа-альтэрнатыва “Творчасць як дыялог свету”.

10 снежня 2015 года ў Мінску адбылося падвядзенне вынікаў рэспубліканскага фестывалю творчасці замежных студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі «Fest-ART.by – 2015». У капілцы Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П. Шамякіна 6 дыпломаў у розных намінацыях:

– тры дыпломы І ступені ў інтэрактыўнай акцыі «Vade Mecum»;
– дыплом за ўдзел у рэспубліканскай выставе “Грані творчасці”;
– дыплом за актыўны ўдзел у Рэспубліканскім фестывалі. 

 Віншуем! Жадаем далейшых поспехаў і новых перамог!

Дадатковая інфармацыя